Эканоміка

З 1 верасня зноў падаражаюць цыгарэты

Міністэрства па падатках і зборах апублікавала новыя цэны, якія раней задэкларавалі вытворцы і імпарцёры тытунёвых вырабаў. З 1 верасня некаторыя віды цыгарэт зноў падаражаюць, часам і дастаткова істотна.

Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» на 15 капеек падымае цану маркі Kent Crystal Blue — да 3,95 рубля. На такую ж суму, але да 3,85 рубля, падаражаюць Rothmans of London Blue. На 20 капеек, да 3,9 рубля, павялічыцца цана некаторых відаў Rothmans Click. А цана Rothmans Click Hit павялічыцца аж на 25 капеек, да 3,9 рубля.

«Тытунь-Інвест» павялічвае на 5-10 капеек цану цыгарэт «Карона». Падаражаюць амаль усе найменні гэтай маркі. Цана цыгарэт «Форт» павялічыцца на 5 капеек, да 1,7 рубля. Camel Supercompact Blue падаражаюць на 15 капеек, да 3,9 рубля, а Camel Supercompact Аctivate Ruby — на 20 капеек, да 3,95 рубля.

«Беларусьгандаль» павялічыць на 15 капеек, да 5,5 рубля, цану некаторых марак Aroma Rich. На такую ж суму падаражаюць тры віды Richmond. Яны будуць каштаваць 6,15 рубля. Цыгарэты Kiss дададуць да ранейшай цаны 10 капеек і будуць каштаваць 3,6 рубля. 

А вось кампанія «Інтэр Табака» павышаць у верасні цэны не плануе.

Каментары

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →