Грамадства88

«У аўтобусе былі дзеці і нават такса». Пасажыры рэйса Мінск — Варшава правялі ноч на запраўцы пад Баранавічамі

Пасажыры аўтобуснага рэйса Мінск — Варшава кампаніі Intercars правялі ноч на запраўцы пад Баранавічамі. Аўтобус зламаўся неўзабаве пасля выезду, а падменны не прыехаў. Пакуль кіроўцы ездзілі ў Баранавічы рамантаваць аўтобус, людзі начавалі хто як на АЗС.

Пасажыры распавялі www.abw.by, што аўтобус адправіўся з аўтавакзала «Цэнтральны» ў Мінску своечасова, 25 жніўня ў 21:05. У 6:05 на наступны дзень ён павінен быў прыбыць на аўтавакзал «Заходні» ў Варшаве. Але не быў. 

Першы тэхнічны прыпынак вадзіцелі зрабілі ўжо на 15-й хвіліне рэйса, на праспекце Дзяржынскага ў Мінску.

«Ехалі, дзьмула гарачае паветра, у салоне было як у духавой шафе. Мы — піражкі», — жартуе пасажыр аўтобуса Марыя.

Прыблізна ў 23:00 аўтобус спыніўся праз паломку ўжо на трасе. Тут пасажыры затрымаліся на паўтары гадзіны.

Потым аўтобус падастыў, людзей адвезлі на бліжэйшую запраўку недалёка ад Баранавічаў.

Кіроўцы сказалі: «Лопнуў шланг сістэмы ахаладжэння рухавіка».

Сем чалавек удалося пасадзіць на аўтобус, які праязджаў міма, да Варшавы. Астатнім сказалі чакаць да 8 раніцы, а аўтобус паедзе на рамонт. Падменнага транспарту не было.

«На запраўцы дзеці леглі на лавачкі, астатнія стаялі гадзінаў шэсць, усю ноч. Раніцай кіроўца адтэлефанаваўся, што адрамантаваўся. У 6:20 аўтобус нарэшце вярнуўся па нас. Да гэтага часу некаторыя людзі зʼехалі ў Мінск, іншыя ўзялі таксі да Брэста», — працягвае Марыя.

«Добра, мы нікуды асабліва не спяшаемся: у Варшаве бярэм аўто напракат і едзем па Еўропе. Але ў людзей былі квіткі на самалёты, яны спазняліся на рэйсы! У нас узнікалі думкі вярнуцца ў Мінск па сваю машыну. У аўтобусе былі дзеці і нават такса — яна трымалася малайцом», — распавяла пасажырка.

Са шматгадзінным спазненнем аўтобус такі прыбыў на мяжу ў пункт пропуску «Брэст».

Там падарожнікаў чакаў яшчэ адзін форс-мажор: афармленне транспарту было спыненае праз аўтамабіль Kia з прадметам, падобным да выбуховага прыстасавання, пад днішчам.

«І ніхто не здзівіўся. Ці ў людзей перагарэлі нервы, ці ўжо стала ўсё роўна», — распавядае Марыя.

У кампаніі «Інтэркарс» карэспандэнту «Аўтабізнесу» адказалі, што пасажыры могуць пісаць прэтэнзіі на электронную пошту кампаніі, пасля будуць прымацца тыя ці іншыя рашэнні.

Гэта ўжо другая гісторыя з аўтобусамі Intercars за месяц. У ліпені дзяўчыну знялі з рэйса Варшава — Мінск і яе ж абвінавацілі ў няпільнасці.

Чытайце таксама: 

Дзяўчыну знялі з рэйса Варшава — Мінск. Сама вінаватая? 

Каментары8

  • Сава
    28.08.2022
    Спасибо Ромка за "приятные полеты". Светлана верните самолёты. Ринейры пусть облетают. Их право... В этом автобусе ехали чиновники или милиционеры? Пусть Байпол отлавливает их вне Беларуси. С такими санкциями народ отвернется от Европы.
  • Vik
    28.08.2022
    Барыс, Як плаціце, так і працуе. І так было заўжды.
  • профітролі з пармезанам
    28.08.2022
    аёй-аёй... бедныя-бедныя...
    часам такое здараецца. гэта форс-мажор.
    так мы аднойчы заначавалі на аўтавакзале ў Краснаперакопску (гэта было даўно - задоўга да 14-га). затое праз такі неспадзяваны прыпынак дазналіся, што ў Краснаперакопску такі ж быданак рынка, як наша Камароўка, толькі ў 3 разы меньшы. раніцай аўтобус шчэ не быў гатовы, і мы пайшлі пазнаёміцца з ваколіцамі. і вось пабачылі такі да болю знаёмы будынак. Камароўка кланавалася)

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць