Пік продажаў прыйшоўся на 2007 год, а вось да 2015 года рынак рынгтонаў фактычна знікне.
Паводле прагнозаў даследчай фірмы IBISWorld, да канца 2009 года рынак рынгтонаў скароціцца на 15% у параўнанні з паказнікамі двухгадовай даўніны. Мелодыі для мабільных тэлефонаў прадаюцца ўсё горш.
У 2007 годзе аб'ём рынку складаў $880 млн, а ў гэтым паменшыцца да $750 млн.Эксперты мяркуюць, што неўзабаве рынак знікне. Ужо праз пару год ён не будзе перавышаць $100 млн.
На папулярнасці рынгтонаў негатыўна адбіваецца попыт на музычныя альбомы ў лічбавым фармаце. Гэты сегмент ацэньваецца амаль у $2 млрд.
Самыя першыя мелодыі на мабільнікі ў Еўропе і ЗША каштавалі па пяць даляраў, прытым што мелодыя доўжылася паўхвіліны.
Цяпер цэлую песню можна набыць недзе за даляр.
Каментары