Грамадства

Справу «Атрадаў грамадзянскай самаабароны» перадалі ў Генпракуратуру для накіравання ў суд

Следчае упраўленне КДБ напрыканцы мінулага тыдня перадала ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь для накіравання ў суд крымінальную справу ў дачыненні да ўдзельнікаў арганізацыі «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» (АГСБ), створанай нібыта для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці.

Год таму Аляксандр Лукашэнка паведаміў пра шэраг тэрактаў, якія нібыта прадухілілі беларускія сілавікі: маўляў, планавалася пакушэнне на Азаронка, дыверсія ў лясгасе і выбух на расійскім вайсковым вузле сувязі пад Вілейкай. Дзяржаўныя СМІ пазней паказалі кадры затрымання некаторых людзей, усе яны нібыта з чатаў так званых «Атрадаў грамадзянскай самаабароны».

Неўзабаве, 18 жніўня 2021 года, Вярхоўны суд прызнаў арганізацыю «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі» тэрарыстычнай, а яе дзейнасць у Беларусі забароненай.

Усяго па справе АГСБ было затрымана больш за 10 чалавек. Некаторыя ўдзельнікі чатаў АГСБ паспелі з'ехаць з краіны.

У Генпракуратуру Беларусі перададзеныя справы па абвінавачанні Наталлі Мацвеевай, Вадзіма Гулевіча, Кірыла Ашурка, Аляксея Глотава, Дзмітрыя Сасноўскага.

У справе фігуруюць абвінавачанні па 8 артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх і вельмі цяжкія, «тэрарыстычныя».

Многія лічаць, што «Атрады грамадзянскай самаабароны» — правакацыйны канал, ці кантраляваны спецслужбамі Беларусі ад пачатку, ці кантроль над ім быў у пэўны час перахоплены сілавікамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць