Аўто

Беларускі рынак застанецца без аўтамабіляў?

У ліпені 2022 года рынак продажаў новых аўтамабіляў упаў у 5 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — 837 аўтамабіляў супраць амаль 5000 летась, паводле звестак Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі. Што адбываецца на рынку цяпер, ці не застанемся мы наогул без аўтамабіляў, выданню myfin.by распавёў выканаўчы дырэктар кампаніі «Атлант-М» Сяргей Самойла. Прыводзім цікавае.

 Фота: «Атлант-М»

Сяргей Самойла кажа, што кампанія сутыкнулася з мноствам фактараў, якія ў сукупнасці аказалі значны ўплыў на бізнэс-асяроддзе. Гэта і сусветны дэфіцыт аўтамабіляў, і санкцыі, і частковая адмова некаторых сусветных брэндаў ад паставак напрамую ў рэгіён.

— Дадайце да гэтага хаос на валютным рынку, абгрунтаваную нявызначанасць у будучыні ў нашых кліентаў, якая прымушае адкласці куплю да лепшых часоў, фізічны ад'езд з краіны актыўнага і плацежаздольнага насельніцтва і «вымыванне» аўтамабіляў класа В на рынку прапановы (а ў нас гэта флагманскія і самыя прадаваныя мадэлі Volkswagen Polo і Kia Rio, паставак якіх проста няма і не прадбачыцца ў найбліжэйшай будучыні). Фактары настолькі нетыповыя і нечаканыя, што можна сказаць: «Жыццё нас да гэтага сапраўды не рыхтавала!» Але тым цікавей ужыць творчы падыход да рашэння найскладанейшых задач. 2022 стане антырэкордным у сферы продажаў новых аўто: па выніках 7 месяцаў рынак склаўся на ўзроўні 12,7 тысячы машын, — распавядае ён.

Каля 80% прадукцыі, паводле топ-менеджара, пастаўлялася да нас з Расіі. І цяпер гэтую прадукцыю мы недаатрымліваем з-за таго, што стаяць заводы і кампаніі. Гэта першы момант. Другі — гэта змена ўсёй лагістыкі.

— Мы адбудоўвалі працу з заводамі і прадстаўніцтвамі на працягу 30 гадоў: наладжвалі сувязі, сістэму паставак, арганізоўвалі склады, навучалі персанал, арганізоўвалі працу ў прававым полі. Сёння трэба ўсё пераналаджваць, прычым часам даволі крута і аператыўна. Бо мы ведаем, як гэта павінна працаваць эфэктыўна, і імкнёмся менавіта да гэтага выніку, — кажа ён.

Самойла зазначае, што задаволены тым, як рухаецца кампанія і як знаходзіць выйсце. Напрыклад, Ford абвясціў, што сыходзіць з нашага рынка.

— Можна было і нам сказаць, што мы больш не падтрымліваем гарантыйныя абавязкі (бо іх кампенсаваў заўсёды дылеру сам завод). Гэта значыць, юрыдычна мы маем на гэта права. Але мы робім абсалютна наадварот: падтрымліваем усе абавязацельствы за свой кошт, таму што быць сумленным і кліентаарыентаваным — таксама наша каштоўнасць, — распавядае ён.

Кошт залежыць не толькі ад «курсу даляра»

Адказваючы на пытанне, на колькі падаражэлі запчасткі, Сяргей Самойла зазначае, што як і ў выпадку з аўтамабілем, цэны залежаць не толькі ад «курсу даляра».

— Тут закладзеная цана на матэрыялы, выраб, дастаўку, падаткі… Да прыкладу, у мінулым годзе цэны на шкло выраслі на 70%, на метал — больш чым на 100%, на дрэва — за 300%. Хто будуе дом ці робіць рамонт — напэўна, мяне зразумеюць. Услед за гэтым завод-вытворца павышае цану гатовай дэталі або аўтамабіля, і да нас прадукцыя прыязджае ўжо па зусім іншай цане.

 Фота: «Атлант-М»

У апошні час адным з фактараў падаражання стала яшчэ і прыналежнасць да «белых» ці «чорных» санкцыйных спісаў. І калі казаць пра «чорны» спіс, куды патрапілі, да прыкладу, нават падшыпнікі, ці пра брэнды, па якіх не захаваліся прамыя пастаўкі і змянілася лагістыка, то гаворка ідзе пра падаражанне на 15-25%. Гэтае падаражанне закранула ўсіх на рынку.

Як хутка мы можам сутыкнуцца з недахопам запчастак у Беларусі і як доўга трэба іх чакаць?

— Санкцыі Вялікабрытаніі і ЗША па запчастках дзейнічаюць адносна і Расіі, і Беларусі. Еўрасаюза — толькі ў дачыненні да Расіі. Заводы спрабуюць наладзіць свае пастаўкі напрамую з ЕС. Не ўсё так гладка, як хацелася. Ёсць праблемы з праходжаннем аплаты, лагістыкай, — адказвае Сяргей Самойла.

Ён кажа, што на складах кампаніі ёсць запасы на шэсць месяцаў па некаторых марках. Гэта дазваляе перажыць сённяшнія «працэсы трансфармацыі». Паводле яго, як і раней, калі дэталь спецыфічная, яна вырабляецца да трох месяцаў, плюс пастаўка займае каля 2-3 тыдняў.

Бывае, што запчастка пастаўляецца не наўпрост з завода, а праз пасрэднікаў — тады плячо павялічваецца. Трэба правесці плацяжы, каб не патрапіць пад другасныя санкцыі і паставіць дэталь. Плюс ёсць абавязацельствы па сертыфікацыі ў Беларусі.

Сутыкаецца кампанія і з праблемамі з плацяжамі ў еўрапейскіх банках.

— Калі завод зацікаўлены ў наладжванні бізнэс-працэсу з Беларуссю, то ён працуе напрамую са сваімі еўрапейскімі банкамі. А мы шукаем банкі, у якіх плацяжы хутка праходзяць, але ёсць і тыя, хто адмаўляе, — распавядае суразмоўца.

Ці магчыма наладзіць імпартазамяшчэнне? Сяргей Самойла мяркуе, што наладзіць можна, але для гэтага можа спатрэбіцца не адзін год.

— Акрамя ўзвядзення будынка яшчэ трэба паставіць лініі і адпрацаваць тэхналогіі. У Беларусі па запчастках пасля развалу СССР быў вельмі вялікі патэнцыял, і ён недзе захоўваецца. Прыклад гэтаму — падшыпнікавы завод у Мінску, заводы ў Барысаве, Бабруйску, Магілёве. Для іх адраджэння патрэбныя інвестыцыі і каманда, якая будзе дакладна ўяўляць сабе ўвесь бізнэс-працэс: за кошт якіх рэсурсаў будуць вырашацца задачы, што гэта будуць за задачы і як каманда павінна іх рэалізоўваць. Пытанне яшчэ і ў рэнтабельнасці вытворчасці. Раней гэтыя заводы былі заточаныя пад масавую вытворчасць для СССР. Цяпер няма патрэбы ў такіх гігантах і ў такой колькасці прадукцыі, патрэбныя невялікія заводзікі, якія можна размясціць у рэгіёнах, — кажа ён.

На пытанне пра развіццё электратранспарту Сяргей Самойла адказвае, што ў цэлым, відаць, гэты кірунак паскорыць сваё развіццё, але казаць пра тое, што свет пераходзіць на электратранспарт, на яго погляд, заўчасна.

— Мы ўсе бачым, што сусветны аўтамабільны рынак перажывае трансфармацыю паміж рухавікамі ўнутранага згарання, электрамабілямі, вадароднымі і гібрыднымі рухавікамі. Але мы забываемся пра важны момант: мы ведаем, як утылізаваць аўтамабілі з рухавікамі ўнутранага згарання, а вось як правільна і з мінімальнымі наступствамі ўтылізаваць электрабатарэю — пакуль гэтае пытанне не вырашанае.

  • Аўтамабільны холдынг «Атлант-М» займаецца продажам і абслугоўваннем аўтамабіляў. Кампанія заснаваная ў 1991 годзе: яна пачала гандляваць аўтамабілямі ВАЗ і МАЗ. Першае дылерскае пагадненне заключанае ў 1994 з карпарацыяй Volkswagen.
  • На сённяшні дзень у партфелі «Атлант-М» знаходзяцца дзевяць сусветных аўтамабільных брэндаў: VW, Mazda, Ford, Kia, Toyota, Lexus, Geely, Jaguar, Land Rover. Па двух з іх — Volkswagen і Kia — Атлант-М — эксклюзіўны імпарцёр у Беларусі, які развівае маштабную дылерскую сетку.

Каментары

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы3

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы

Усе навіны →
Усе навіны

«Толькі на адным фота бюлетэнь». Прапагандысты шукаюць апраўданні жанчыне, якая прагаласавала адразу на двух участках4

Следчы камітэт пахваліўся, што «ідэнтыфікаваў 365 удзельнікаў акцый за мяжой»24

Пазняк задаволены «байкотам псеўдавыбараў» і бязлітасна праехаўся па канкурэнтах52

Латушка згадаў, як 20 гадоў таму Лукашэнка пабаяўся ехаць на памятнае мерапрыемства ў Аўшвіц2

Памёр Аляксандр Анісімаў

Партыя, ад якой у КР ішло найбольш агентуры, заявіла пра непрызнанне Ціханоўскай. А пасля аспрэчыла гэта38

У Еўрасаюзе прапанавалі размясціць у Грэнландыі еўрапейскія войскі6

Спрабуюць узламаць сайт motolko.help. Раней узламалі «Белпол»9

Буданаў на сакрэтнай нарадзе папярэдзіў аб пагрозе існаванню Украіны, калі не будзе перамоў. У ГУР гэта абвяргаюць14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы3

Мінчук у купленай кватэры знайшоў два трупы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць