Эканоміка55

МТЗ хоча рабіць трактары з газавымі рухавікамі і трактары-беспілотнікі

Пра планы пачаць вытворчасць трактароў з газавымі рухавікамі і трактароў з беспілотным кіраваннем сказаў генеральны дырэктар Мінскага трактарнага завода Віталь Воўк, паведамляе БелТА. Усё ў кааперацыі з расійскімі прадпрыемствамі. Але трэба таксама інфраструктура і прафесійныя кадры.

«Мінскі маторны завод сумесна з ТАА «РарыТЭК» (Набярэжныя Чаўны, Татарстан) распрацаваў газавы рухавік для тэхнікі рознага прызначэння. Думаю, у найбліжэйшы час мы пачнём вытворчасць невялікімі партыямі трактароў з такімі маторамі. Цяпер на базе ТАА «ТВК МТЗ-Татарстан» ідзе работа над стварэннем доследнага ўзору мадэлі BELARUS 2022, — сказаў Віталь Воўк. — У Беларусі гэты напрамак цяпер актыўна развіваецца. У прыватнасці, «Гомсельмаш» зрабіў камбайны на чыста газавым паліве».

Паводле слоў гендырэктара МТЗ, газ сёння ў два разы таннейшы, чым дызельнае паліва.

«Першапачатковая цана такога трактара будзе крыху вышэйшая. Аднак трэба лічыць не першапачатковую цану, а кошт валодання. А ён зусім іншы. Гэта выгадна, і да гэтага трэба імкнуцца», — адзначыў ён.

Акрамя таго, Віталь Воўк расказаў, што цяпер прадпрыемства працуе над беспілотным трактарам BELARUS-А3523i з электрамеханічнай бесступеньчатай трансмісіяй, які можа выконваць заданні, сфарміраваныя аператарам па канале аддаленай сувязі.

«Гэты трактар мы прадэманстравалі на выстаўцы «Аграволга» ў Казані. Таксама ў хуткім часе пакажам яго і на спецыялізаванай выстаўцы сельскагаспадарчай тэхнікі «Аграсалон» у Маскве, — паведаміў кіраўнік прадпрыемства. — Безумоўна, у гэтага праекта ёсць будучыня.

Аднак павінны быць створаныя неабходныя ўмовы для функцыянавання беспілотнай тэхнікі. У прыватнасці, інфраструктура, лічбавыя карты палёў, устойлівы сігнал 5G, а таксама наяўнасць прафесійных кадраў».

Каментары5

  • Чел
    02.09.2022
    Сама идея хорошая. Только вот все мы знаем, как ябатьки идеи воплощают в жизнь.
  • Ілан Маск
    03.09.2022
    Я заказав трактары что б распахаць Марс. Чэсна чэсна
  • Луку вон!
    03.09.2022
    Чел, по ходу этот клоун, хотел на встречу с детьми взять беспилотный трактор, но его отговорили и дали ему ноутбук...)) Сказали, мол ноут более понятный предмет.))

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць