Грамадства11

Хлопец з Індыі прыехаў у Барысаў працаваць бетоншчыкам

Заробку, паводле яго слоў, хапае на камфортнае жыццё і на падарожжы па Беларусі.

Фота: «Мінская праўда»

Мохд Субхан прыехаў з Індыі ў Барысаў у сярэдзіне кастрычніка. Гэта была парада яго бацькі і сяброў: на іх думку, праца за мяжой і новая краіна дадуць добры шанец на будучыню. Цяпер мужчына працуе бетоншчыкам у «Барысаўжылбудзе», расказвае mlyn.by.

Па-руску Мохд ведае пакуль толькі некалькі слоў, але асвоіцца гэта не перашкодзіла. Тры-чатыры гады таму ён праходзіў архітэктурныя курсы і вывучаў 3ds Max і AutoCAD, таму свабодна чытае чарцяжы і разумее сістэмы вымярэнняў.

Першы месяц яго брыгада працавала пяць дзён на тыдзень па восем гадзін. Цяпер перайшла на вахтавы графік: тры дні працы праз тры дні адпачынку, змены па 12 гадзін.

Мохд кажа, што не вялікі фанат цяжкай працы, але палюбіў яе: чым больш фізічна працуе, тым мацнейшым становіцца. Заробку, паводле ягоных слоў, стае на камфортнае жыццё і на падарожжы па Беларусі.

Намеснік дырэктара «Барысаўжылбуда» Аляксандр Харчанка расказаў, што замежных работнікаў прадпрыемства запрашае з 2023 года. Цяпер тут больш за 30 спецыялістаў з Індыі, Непала, Бангладэш, Туркменістана і Украіны.

Для гэтых прафесій веданне рускай не абавязковае: галоўнае — разумець чарцяжы і тэхналогію. Цікава, што 14 індыйцаў паміж сабой размаўляюць па-англійску, бо дома карыстаюцца трыма рознымі дыялектамі і не заўсёды разумеюць адзін аднаго.

Фота: «Мінская праўда»

Кіраўніцтва працай замежнікаў задаволенае. На яго думку, яны ствараюць здаровую канкурэнцыю мясцовым спецыялістам, і гэта ідзе прадпрыемству на карысць.

Арэнду кватэр для замежных супрацоўнікаў аплачвае прадпрыемства, а самі работнікі плацяць толькі за камунальныя паслугі.

У Беларусі Мохд упершыню ў жыцці ўбачыў снегапад: дома ён бачыў снег толькі здалёк, на вяршынях гор. Холаду, кажа, не баіцца, і пакуль яму тут камфортна.

Барысаў мужчыну падабаецца. Ён хваліць чысціню, парадак, зразумелыя законы і правілы, тое, што можна спакойна хадзіць па вуліцах. Людзей называе гасціннымі і добразычлівымі.

У планах Мохда — застацца ў Беларусі, перавезці сюды блізкіх, зарабіць, каб больш падарожнічаць. Ён ужо прыглядаецца, у якой сферы можна развівацца далей.

У Індыі Мохд скончыў магістратуру па фізічным выхаванні і чатыры гады сур'ёзна гуляў за гарадскую і ўніверсітэцкую баскетбольныя каманды. Цяпер ён трэніруецца ў Доме спорту з барысаўскай камандай MP1.

Каментары1

  • маленькая архітэктарка цемры
    29.11.2026
    бедны Барысаў

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго83

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская Камароўка ўжо перабралася пад дах1

Беларусы абмяркоўваюць, што рабіць пасля блакіроўкі Spotify, і называюць альтэрнатывы17

Для навядзення ўдараў па Крымскім мосце Украіна выкарыстоўвала ізраільскі аналаг Starlink6

У Мінску з'явіцца новая шасціпалосная магістраль1

Спевака Дзмітрыя Калдуна ў Расіі кінулі на $650010

Зяленскі пра ахвяр Галадамору: Успамінаць балюча. Прабачыць немагчыма14

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі9

Стала вядома, хто купіў бізнэс-цэнтр у комплексе Sigma на Нямізе3

Памёр Максім — 20‑гадовы вясковец з-пад Клецка, які наняўся ваяваць супраць Украіны30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго83

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць