Грамадства

Школьнік, які выратаваў дзвюх сясцёр на пажары, атрымаў медаль

Аляксандр Лукашэнка 13 верасня падчас цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод у Палацы Незалежнасці ўзнагародзіў медалём «За выратаванае жыццё» навучэнца 8-га класа Макранскай сярэдняй школы Багдана Шэлега.

Багдан Шэлег. Фота Malorita.by

Падлетак выратаваў падчас пажару дзвюх маленькіх сясцёр, літаральна вынес дзяўчынак з агню на абпаленых руках. Здарэнне адбылося ў лютым. Узгаранне ў доме адбылося пад раніцу, бацькі былі на працы.

«Прачнуўся ад дзіўнага гуку і ад паху дыму. Нешта загарэлася ў прыбіральні. Хацеў узяць сясцёр на рукі і вынесці з хаты праз дзверы, але паляцелі іскры — нельга было выйсці. Нічога не было відаць. Успомніў, што пры пажары трэба класціся на падлогу, таму што там ёсць кісларод. Паклаў сясцёр, затрымаў дыханне і разбіў акно. Пакуль сам не задыхаў свежым паветрам, дзяўчынак не падымаў. Ачысціў ад шкла падаконне, потым паклаў на яго сясцёр. Выскачыў праз акно, спярша малодшую, Еву, выцягнуў, потым старэйшую, Паліну», — распавядаў раней пра здарэнне Багдан.

Аналізуючы тое, што здарылася, васьмікласнік разумее, што тады для яго ўсё магло скончыцца трагічна. «Я пра гэта думаў, але ўсё роўна хацеў выратаваць сясцёр. Яны цяпер шчаслівыя, жывуць спакойна. Пра пажар ніяк не ўспамінаюць», — падзяліўся Багдан.

Усведамляе Багдан адказнасць і рашучасць свайго ўчынку, без лішняй сціпласці згаджаючыся, што дзякуючы яго ўчынку, былі выратаваны жыцці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць