Усяго патроху

Мінздароўя: Верагоднасць прыходу вірусу «Брысбен» высокая

Вакцынацыя супраць грыпу ў Беларусі сёлета пачалася раней, чым летась.

Вакцынацыя супраць грыпу ў Беларусі сёлета пачалася раней, чым летась.

Платная пачалася 22 верасня, а з сярэдзіны кастрычніка бясплатна прышчэпяць школьнікаў, дашкольнікаў, а таксама работнікаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць горада — усяго больш за 80 тыс. чалавек.

Пачатак вакцынацыі ў Беларусі супаў з публікацыямі пра магчымую хвалю вірусу грыпу «Брысбен» з Аўстраліі. Гэты вірус выклікае вельмі высокую тэмпературу і агульную інтаксікацыю арганізма.

Варта адзначыць, што прэпараты, якія набываюцца нашай дзяржавай дзеля гэтых мэтаў, утрымліваюць штам вірусу «Брысбен». На эпідэміялагічны сезон 2009-2010 гг. у грыпозныя вакцыны экспертамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя вызначаныя штамы віруса А (А/Brisbane/2007/H1N1, A/Brisbane/2007/H3N2) і віруса В (B/Brisbane/2007), паведаміў галоўны доктар Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя В.Грынь. У Беларусі будуць выкарыстоўвацца вакцыны, якія ўтрымліваюць рэкамендаваныя САЗ штамы вірусу: «Інфлювак» (краіна-вытворца Бельгія), «Ваксігрып» (Францыя), «Грыпол плюс» (Расія), «Флюарыкс» (Германія). Верагоднасць прыходу «Брысбена» высокая, кажуць у Міністэрстве аховы здароўя.

У мінскіх медцэнтрах цэны на вакцыны знаходзяцца ў межах 50-60 тыс. рублёў. Аднак памятайце, што дзеці, хранічна хворыя і іншыя ўразлівыя групы маюць права на бясплатную вакцынацыю.

Сямён Печанко

Каментары

Цяпер чытаюць

Сотні качак запаланілі раку ў Магілёве. У вырай не адляцелі, бо занадта сытна жывецца побач з чалавекам

Сотні качак запаланілі раку ў Магілёве. У вырай не адляцелі, бо занадта сытна жывецца побач з чалавекам

Усе навіны →
Усе навіны

Схаладае да мінус 20°С

Трамп: У наступныя 30 дзён выбары ў Венесуэле немагчымыя — «спачатку мы павінны навесці парадак у краіне»6

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай17

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ15

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сотні качак запаланілі раку ў Магілёве. У вырай не адляцелі, бо занадта сытна жывецца побач з чалавекам

Сотні качак запаланілі раку ў Магілёве. У вырай не адляцелі, бо занадта сытна жывецца побач з чалавекам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць