Свет77

Столтэнберг: Для прыняцця Украіны ў НАТА трэба рашэнне ўсіх 30 яго членаў

Генеральны сакратар НАТА заявіў, што рашэнне пра сяброўства той ці іншай краіны ў НАТА будуць прымаць усе 30 яго членаў, а не сама арганізацыя ў цэлым.

«Кожная дэмакратычная краіна ў Еўропе мае такое права — падаваць на членства. І мы паважаем гэтае права. Мы зноў і зноў гаворым, што НАТА застаецца адкрытым. І мы гэта за апошнія гады паказвалі.

Саюзнікі НАТА сустрэліся ў Мадрыдзе, і тады таксама было зроблена дакладная заява, што мы падтрымліваем права Украіны выбіраць свой шлях і вырашаць, у якія абаронныя альянсы ўступаць.

Вядома, рашэнне аб гэтым членстве павінна прымацца усімі 30 членамі. Гэта кансэнсуснае рашэнне. Цяпер мы сканцэнтраваныя на тым, каб аказваць такую непасрэдную падтрымку Украіне, дапамагаць Украіне абараняцца ад расійскага ўварвання», — сказаў Столтэнберг.

Ён афіцыйна заявіў, што НАТА не прызнае ўваходжанне чатырох суб'ектаў у склад Расіі, а таксама адзначыў, што Расію чакаюць «сур'ёзныя наступствы», калі яна скарыстае ядзерную зброю.

Каментары7

  • a.hto.tam.idze
    30.09.2022
    Мойша,
    Чаго вас здзіўляе? Статут НАТА - гэта не лукашэнкаўская канстытуцыя. Там апісаны працэс прыняцце новых чальцоў, які мусіць быць зацверджаны ўсімі краінамі аднагалосна. Фінляндыю са Швецыяй так прымалі, якім чынам прыём Украіны можа быць па-іншаму?
  • антисвета
    30.09.2022
    не прымуць
    НАТА патрэбны буфер паміж ёй і расеяй - гэта Украіна. расеі патрэбны буфер паміж ёй і НАТА - гэта мы
    мы жывем у трагічныя для нас і Украіны часы
  •  maple
    01.10.2022
    антисвета, страну в состоянии войны в НАТО конечно не примут, но после поражения России возьмут. И не будет никакого буфера. 

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Турыстычны комплекс у Лепельскім раёне выставіў цану для беларусаў амаль удвая большую, чым для расіян. Беларусы абурыліся1

Стваральнікі Patriot баяцца, што Кіеў можа ўдасканаліць іх ракеты6

У Калумбіі адбыўся моцны землятрус, ужо дзясяткі загінулых

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

Амерыканцы распрацоўваюць натрыевыя акумулятары як альтэрнатыву літыевым, але баяцца кітайцаў3

Вярхоўны суд Расіі зняў з выбараў у Думу партыю «Яблык» — адзіную супраць вайны17

Беларускага лідара міжнароднай хакерскай групоўкі прысудзілі да 16 гадоў турмы ў ЗША

Кінутыя аўтамабілі будуць прыбіраць з вуліц гарадоў хутчэй

УСУ нанеслі ўдар па нафтахімічным камбінаце ў Табольску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч27

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць