Вайна

Міністр абароны ЗША: Мы ўсе павінны быць натхнёныя тым, што бачым

Міністр абароны ЗША Лойд Осцін прывітаў вызваленне Украінай горада Лімана. «Безумоўна, гэта важна. Мы вельмі натхнёныя тым, што бачым цяпер», — перадае Reuters ягоныя словы, сказаныя журналістам на прэс-канферэнцыі на Гаваях.

Осцін адзначыў, што Ліман быў размешчаны на лініі забеспячэння, якую Расія выкарыстоўвала для перакідання сваіх войскаў і матэрыяльных сродкаў на поўдзень і на захад.

«А без гэтых маршрутаў гэта будзе складаней. Так што гэта ўяўляе сабой свайго роду дылему для рускіх, — мяркуе міністр. — І мы лічым, што ўкраінцы прарабілі вялікую працу, каб дабрацца туды і пачаць займаць горад».

«Што гэта азначае з пункту гледжання патэнцыйнай эскалацыі, я не буду пра гэта разважаць. Але што гэта азначае для поля бою, дык гэта тое, што ўкраінцы працягваюць дабівацца прагрэсу, — дадаў ён. — Яны працягваюць ствараць праблемы для рускіх, якія ім прыйдзецца вырашаць. І зноў жа, мы ўсе павінны быць натхнёныя тым, што мы бачым».

Каментары

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць