Свет

Еўракамісія рэкамендавала надаць статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз Босніі і Герцагавіне

Еўракамісія рэкамендавала Еўрарадзе даць статус кандыдата на ўступленне ў Еўрасаюз Босніі і Герцагавіне. Рашэнне прынятае з улікам таго, што ў гэтай балканскай краіне будзе зроблены шэраг крокаў для ўмацавання дэмакратыі, функцыянавання дзяржаўных інстытутаў, вяршэнства закона, барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю, уведзеныя гарантыі свабоды СМІ і кіраванне міграцыяй.

«Сёння мы рэкамендуем Радзе надаць статус кандыдата Босніі і Герцагавіне. Мы прыўносім у гэты працэс станоўчую дынаміку і спадзяваемся, што рэгіён скарыстаецца шанцам і працягне рэалізацыю ключавых рэформаў. Мы ацэньваем працу не толькі партнёраў, але і будучых дзяржаў-членаў.

Ацэнкі, якія мы робім цяпер, таксама тычацца таго, які Саюз мы хочам бачыць у будучыні. І бачна, што мы верым у еўрапейскую будучыню нашых партнёраў.

Жорсткае ўварванне Расіі ва Украіну наглядна дэманструе важнасць пашырэння ЕС, якое набывае новае геапалітычнае значэнне. Гэта доўгатэрміновая інвестыцыя ў мір, росквіт і стабільнасць на нашым кантыненце», — заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

На сённяшні дзень з дзяржаў, якія ўтварыліся на руінах былой Югаславіі, паўнапраўнымі членамі Еўрасаюза з'яўляюцца толькі Славенія і Харватыя, астатнія ж выказваюць гатоўнасць да яго далучыцца. Боснія і Герцагавіна — адна з найбольш праблемных краін з-за нявырашаных у ёй нацыянальных праблем, якія пагражаюць новымі канфліктамі і нават распадам краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА16

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Paramount Pictures набыла правы на экранізацыю арыгіналу «Кашмару на вуліцы Вязаў» і плануе выпусціць новы поўнаметражны фільм

Габелен з Баё прывезлі ў Вялікабрытанію ўпершыню амаль за тысячу гадоў3

У 38 гадоў памёр суддзя Роб Дыперынк. Раней ФІФА адхіліла яго ад чэмпіянату свету з-за абвінавачванняў у дамагальніцтвах2

ЗША нанеслі некалькі ўдараў па Іране1

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам8

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА16

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць