Вайна11

Bloomberg: Пра расійскі правал у імпартазамяшчэнні «абаронкі» было вядома яшчэ паўтара года таму

Яшчэ ў 2019 годзе ўлады РФ паставілі мэты ў імпартазамяшчэнні зброі: замену заходніх кампанентаў ва ўсіх сістэмах — ад радараў да сучасных падлодак і сістэм супрацьракетнай абароны. Але праверка, праведзеная Генпракуратурай у красавіку 2021 года, паказала, што ні адна з пастаўленых мэтаў не была дасягнутая. Інфармацыя пра расійскія праблемы пратачылася на Захад і была выкарыстаная пры падрыхтоўцы санкцый супраць Расіі, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Падбіты расійскі танк пад Кірылаўкай на Харкаўшчыне. Фота: AP Photo/Francisco Seco

Праверка Генпракуратуры выявіла маштабныя правалы ў рэалізацыі праграмы, распавялі крыніцы Bloomberg са спасылкай на выніковы даклад, дзе аналізаваўся прагрэс па 177 058 кампанентаў для 278 тыпаў узбраенняў, тэхнікі і абсталявання.

Паводле плану, у 2020 годзе трэба было замяніць 18 047 кампанентаў у 43 відах тэхнікі, але зрабіць гэта ўдалося толькі з 3148 кампанентамі ў пяці відах. Напрыклад, на кантракты па імпартазамяшчэнні для лёгкага шматмэтавага верталёта Ka-226.80 было выдзелена больш за 230 млн рублёў. Па плане, у 2020 года трэба было з нуля вырабіць аналагі 4148 розных кампанентаў. Зафіксаваны вынік — нуль.

Міністэрствы не кантралявалі працэс, і замежныя кампаненты, уключаючы хімікаты, электроніку і спецыялізаваныя матэрыялы, таемна выкарыстоўваліся ў іншых праектах. Таксама звярталася ўвага на затрымкі з падпісаннем амаль 100 дамоваў на распрацоўку ўласных кампанентаў з расейскімі НДІ з 2014 года.

З украінскіх кампанентаў у 2020 годзе атрымалася замясціць 212 для чатырох відаў тэхнікі замест запланаваных 260 у 12 відах. Прытым поспехі былі вельмі абмежаванымі: замясціць атрымалася невялікую колькасць радыёпрыбораў і абсталявання для лазернай разведкі.

Каментары1

  • 5
    17.10.2022
    армия рф - это армия бомжей и убийц, которой руководят жулики и воры

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

Усе навіны →
Усе навіны

Кароль Даніі ўпершыню за 50 гадоў памяняў герб краіны на фоне выказванняў Трампа18

Блогеры пажылі ва ўсіх палацах і замках Беларусі і склалі свой рэйтынг з цэнамі11

Чарга на беларуска-польскай мяжы пераваліла за 2500 аўто2

«Святкуйце сваю індывідуальнасць». Поп-зорка нулявых Нэлі Фуртада паказала, як змянілася за гэтыя гады19

Дзе ў Еўропе лепш за ўсё інвеставаць у нерухомасць у 2025 годзе?4

Трыумф Латвіі: анімацыйны фільм пра ката стаў лепшым нават за мульцік ад Pixar, самы касавы ў гісторыі3

Выданне Politico агучыла неверагодныя сцэнары на 2025 год. Адзін з іх — звяржэнне Лукашэнкі22

Чыгуначнікаў перад выбарамі просяць сачыць за тымі, хто фатаграфуе цягнікі, і падазронымі замежнікамі2

Расійскі дрон ударыў па аўтобусе ў Херсоне. Загінуў супрацоўнік гарадской рады2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

Галоўнае
Усе навіны →