Грамадства44

У Мінску мужчына так увайшоў у ролю міліцыянера, што пабіў двух чалавек малатком

Жыхара Мінска будуць судзіць за тое, што збіў малатком незнаёмых людзей, паведамілі «Мінск-Навіны» са спасылкай на пракуратуру Фрунзенскага раёна.

Фота ілюстрацыйнае

П'яны 38-гадовы мінчук вяртаўся з падпрацоўкі. Па дарозе мужчына заўважыў двух незнаёмых яму людзей 26 і 36 гадоў, у якіх спачатку папрасіў закурыць, а затым завёў размову.

У пэўны момант мужчына дастаў малаток і пачаў расказваць суразмоўцам, як ім можна абараняцца. Пасля ж загадаў знаёмым стаць на калені і завесці рукі за галаву.

Калі адзін з мужчын выставіў рукі наперад, гэта моцна раззлавала мінчука. Ён пачаў біць яго малатком, нанёсшы не менш за сем удараў. Пасля гэтага ён загадаў мужчынам нахіліцца да лаўкі і зноў ударыў пацярпелага, разбіўшы яму галаву і запатрабаваўшы аддаць тэлефон. Збіты мужчына змог збегчы, але вярнуўся за заплечнікам, які пакінуў на лаўцы.

Тым часам другі новы знаёмы працягваў кантактаваць з агрэсарам, які працягваў прыкідвацца супрацоўнікам міліцыі і нават рабіў выгляд, што гаворыць з палкоўнікам па ўяўнай рацыі. Скончылася тым, што ён ударыў малатком і другога мужчыну.

Урэшце п'яны «міліцыянер» патэлефанаваў на нумар 102 і паведаміў, што затрымаў «закладчыка». Што адбылося на самай справе, высветлілі са сведчанняў пацярпелых.

У дачыненні да нападніка завялі крымінальную справу. Ён прызнаў сваю віну, але не памятаў усіх дэталяў, бо быў моцна п'яны. Удары ж наносіў не вельмі моцна, таму сур'ёзных траўмаў мужчыны не атрымалі.

Паводле інфармацыі пракуратуры, гэты мужчына мае за плячыма ўжо сем крымінальных спраў.

Каментары4

  • Мх
    08.01.2025
    Ну дык з кожнага праса "закладкі, закладчыкі, тэлефануйце 102, лёгкія грошы - цяжкі вынік", вось і пераклініла мужыка на гэтым. У аўтобус не зайсці каб не было гэтай ці іншай "сацыяльнай" рэкламы.
  • Мяжа адкрытая з РФ
    08.01.2025
    Закрываць межы - справа вайсковых. Аніякая міліцыя гэтаму рады не дасць.

    Цытаваць "Минск-Новости" не складана. Два прыклады:
    1. По данным МВД из 34 задержанных в 2024-м за распространение наркотиков 27 были гражданами РФ и 7 представителями других стран СНГ.
    2. В феврале 2024-го на улице Кирилы Туровского 33-летняя дама, гражданка Беларуси, затопила соседей, уснув в ванной после дозы альфа-PVP...через неделю, когда она явилась за своим рюкзаком и смартфоном, выянилось что она состояла в переписке с человеком, по указанию которого должна была забрать сверток в указанном месте..Копище, Минский р-н.

    Дама сама была нарказалежнай, гэта і рабіла яе кандыдатурай на ролю кур'ера. Пры чым тут пашпарты? А "Минск-Новости" где то ошиблись в статистике МВД на 1 паспорт? Уяўляю сабе дзьвух варон - руска и беларускамоўную:
    - А что я? Что я? Мне дали текст, я и процитировала.
    - А што я? Што я? "Мінск-Навіны"...
  • Сам часам бяру з сабою нажы
    08.01.2025
    Ганьба, Беларускаму міліцыянту застаецца толькі глядзець, як надпісы з рэкламай тг кантактаў і сайтаў адраджаюцца як птушка-Фенікс. Нахабства настолькі выклікаючае, што надпіс робіцца пад трафарэт на тым самым месцы, дзе яго зафарбоўвалі раней, прычым пад той жа самы трафарэт. Успышка камеры прабівае слой фарбы і бачна, што надпіс той жа самы, пад той жа трафарэт, на тым самым месцы, толькі трохі ссунуты.

    Кажуць з-за мяне звольнілі аднаго міліцыянта. А ён меў рацыю: "Если ты найдеш, кто это пишет, я тебе руку пожму." Ты был прав!

    Псіхіку мне пашкодзілі добра. Цэлае шоу з удзелам цэлага палкоўніка і цэлага героя РФ мне зладзілі. А надпіс узнік пасьля гэтага шоу. Асабістая мая падзяка ахове аб'екта нерухомасці ў Фр. раёне. Прапанаваў гэтаму грамадзяніну-ахоўніку купіць у мяне на памяць раздрукоўку здымка. Танна 2р30кап. У ім ахоўваемым аб'екце і друкаваў. Уцёк ён некуды. Затое перада мною да гэтага павыёжваўся ў тым самым парку, дзе я і зрабіў потым здымак.

    Астатнім удзельнікам гэтага гаўна таксама шчасцця. Адзін з гэтых дапрапарадачных грамадзян крыўдуе на мяне, што я яму кнігу не даў за так. Дарэмна. Да ягонай жыроўкі трэба кошт 5-ці кніг дадаць, каб атрымалася мая тунеядская.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць