Вайна11

Якія гарады і мястэчкі могуць быць у небяспецы, калі здарыцца падрыў на Кахоўскай ГЭС

Украіна абвінавачвае Расію ў планах падарваць дамбу Кахоўскай ГЭС. Такім чынам расійская армія магла б прыкрыць адыход войскаў і паражэнне на Херсонскім кірунку. Калі гэта адбудзецца, дзясяткі тысяч людзей апынуцца ў зоне затаплення. Bild апублікаваў карту населеных пунктаў, якім можа пагражаць небяспека ў выпадку падрыву дамбы.

Затапіць можа больш за 80 гарадоў і мястэчак.

«Мінаванне дамбы ў якасці зброі вайны — гэта жудасная пагроза масавых забойстваў. Тое, што Расія робіць там на Дняпры, — гэта метад, які «Ісламская дзяржава» ўжо выкарыстоўвала на Еўфраце», — прыводзіць Bild словы лідара нямецкай партыі «зялёных» Аміда Нурыпура.

Кахоўская ГЭС — шостая (ніжняя і апошняя) прыступка каскаду дняпроўскіх гідраэлектрастанцый. Яна размешчаная за 5 км ад горада Новая Кахоўка Херсонскай вобласці. На дадзены момант гэтая тэрыторыя акупаваная расійскімі войскамі. 

Днямі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі казаў, што дамба і агрэгаты Кахоўскай ГЭС замінаваныя расійскімі войскамі.

Каментары1

  • Лем Инг
    23.10.2022
    Даже по этой карте видно ,что затопление стратегически более выгодно украинцам ,тк отодвигает русское войско от Днепра и затрудняет закрепление и сплошную оборону левобережья.

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць