Вайна22

Брытанская разведка: Расійскія сілы пераходзяць да абарончай пазіцыі

У сённяшняй зводцы брытанскай разведкі гаворыцца, што Расія, верагодна, узмацніла некаторыя з сваіх падраздзяленняў на захад ад Дняпра мабілізаванымі рэзервістамі. Але да гэтага ўзровень камплектавання быў надзвычай нізкім, падкрэсліваюць у Мінабароны Брытаніі.

Фота: AP

У верасні 2022 года расійскія афіцэры апісвалі роты на херсонскім кірунку, што складаюцца з шасці-васьмі чалавек у кожнай. Пры гэтым роты павінны складацца з прыкладна 100 чалавек.

За апошнія шэсць тыдняў назіраецца відавочны пераход расійскіх сухапутных войскаў да доўгатэрміновай абарончай пазіцыі на большасці ўчасткаў лініі фронту, заўважае разведка. Верагодна, кіраўнікі зразумелі, што моцна недаўкамплектаваныя і дрэнна навучаныя сілы ва Украіне пакуль здольныя толькі да абарончых аперацый.

Але нават калі Расіі ўдасца ўмацаваць доўгатэрміновыя абарончыя рубяжы ва Украіне, яе аператыўная схема застанецца ўразлівай, лічыць брытанская разведка.

Паколькі, каб вярнуць сабе ініцыятыву, Расіі спатрэбіцца адрадзіць больш якасныя, мабільныя сілы, здольныя дынамічна супрацьстаяць украінскім прарывам і праводзіць уласныя буйнамаштабныя наступальныя аперацыі.

Каментары2

  • антисвета
    28.10.2022
    брытанская разведка - гэта як брытанскія вучоныя?
    а як жа 37 тон боепрыпасаў завезеныя днямі з расеі ў Беларусь?
    • Ккккк
      29.10.2022
      антисвета, 37 тонн это полвагона, бестолковая ты $$#$%. И на данный момент больше доверия гадалкам на вокзале, чем «новостям» рф-рб. Пишут 37 тонн , хорошо если там был 37 килограмм.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам7

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

Правы кандыдат Сіміён нечакана прайграў на выбарах прэзідэнта Румыніі і ўжо прызнаў паразу3

Фермеры наракаюць: ураджай будзе малы. Такіх частых замаразкаў не назіралі апошнія 30 гадоў5

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам7

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць