Грамадства88

У Баранавічах затрымалі дырэктара крамы аўтазапчастак, які назваў расійскіх вайскоўцаў акупантамі і адмовіўся прадаваць ім дэталі

Пра выпадак паведаміў міліцэйскі тэлеграм-канал.

Паведамляецца, што ён адмовіў у продажы запчастак вайскоўцам Расійскай Федэрацыі, сказаўшы прадаўцу, каб ён не прадаваў ім тавар, і назваўшы «акупантамі». 

Лукашысты сцвярджаюць, што дырэктар крамы браў удзел у руху за свабодныя выбары ў 2020 годзе, а з пачаткам вайны ва Украіне рэгулярна пераводзіў грошы на падтрыманне Узброеных сіл Украіны.

Распачата крымінальная справа.

Рэспубліка Беларусь забяспечвае тылавую падтрымку расійскіх аперацый ва Украіне, з тэрыторыі Беларусі была ажыццёўленая спроба захопу Кіева, а пасля наносіліся ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны. Перад нападам Расіі на Украіну Аляксандр Лукашэнка выказваў меркаванне, што вайна будзе доўжыцца тры-чатары дні. Расія і лукашэнкаўцы спадзяваліся акупаваць і расчляніць Украіну, упартае супраціўленне ўкраінцаў стала для іх нечаканасцю. Людзей, якія выступаюць супраць вайны, супраць знаходжання ў Беларусі расійскіх вайскоўцаў ці падтрымліваюць Украіну, лукашэнкаўцы пераследуюць.

Каментары8

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    28.10.2022
    Кажуць, што ёсць паралельны Сусвет, а там -- паралельная Беларусь. І ў той паралельнай Беларусі перасідэнтам усё яшчэ ёсць Зянон Пазьняк, там у хадзе талер, а "вярхоўны савет" называюць Вальны Сойм... І ўсё там -- правільна: беларуская мова дзяржаўная, і Вільня ўсё яшчэ наша, і законы ў той Беларусі правільныя! Вось чаму мне там не жылося! Чым награшыў я там, за што расплачваюся, за якія грахі ў мінулым жыцці цяпер знаходжуся ў сінепалай Беларусі?
  • Litwin - BNR
    28.10.2022


    Когда ДЕД Вова сказал про войну с Нато и
    показал миру фотку орденоносца Шайги в боевом раскрасе, плывущего на адмирале
    Кузнецове, натовские генералы отправились в реанимацию от смеха. Кому он
    угрожает то? это все равно что плыть на плоту с рогаткой и угрожать
    американскому линкору.)))
  • f
    28.10.2022
    А хто яны яшчэ??

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць