Свет

Крэмль пачаў падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў 2024 года, яна будзе прагназавана «пад Пуціна»

Унутрыпалітычны блок Адміністрацыі прэзідэнта пачаў праводзіць нарады па прэзідэнцкай кампаніі 2024 года. У іх удзельнічаюць чыноўнікі і паліттэхнолагі, якія супрацоўнічаюць з Крамлём. Пра гэта расказалі «Медузе» дзве крыніцы, блізкія да адміністрацыі прэзідэнта Расіі. Па іх словах, пакуль у Крамлі разумеюць толькі самыя агульныя «контуры» будучых выбараў — але ўжо ясна, што «кампанія будзе пад Уладзіміра Пуціна».

Пуцін падчас перадвыбарчай кампаніі 2018 года. Фота: ТАСС

Адзін з суразмоўцаў «Медузы» падкрэсліў: «Пра нейкіх іншых кандыдатаў [ад улады] гаворкі не ідзе». Ён дадаў, што «спарынг-партнёрамі» Пуціна стануць прадстаўнікі парламенцкіх партый. «Ліберальных кандыдатаў не будзе, нават для выгляду», — адзначыла крыніца.

Іншы суразмоўца «Медузы», блізкі да пуцінскай адміністрацыі, расказаў, што звычайна да прэзідэнцкіх выбараў у Крамлі пачынаюць рыхтавацца прыкладна за паўтара года да дня галасавання (традыцыйна гэта другая нядзеля сакавіка). Спачатку ў адміністрацыі вызначаюць тыя самыя «контуры» кампаніі, а затым выбіраюць паліттэхнолагаў, якія будуць «адказваць» за галасаванне ў рэгіёнах.

Пасля гэтага — за некалькі месяцаў да галасавання — у рэгіёнах выбудоўваюць «мабілізацыйныя сеткі», гэта значыць вырашаюць, хто і як будзе «мабілізоўваць» бюджэтнікаў і іншых лаяльных да ўлады выбаршчыкаў. Прыкладна ў тыя ж тэрміны вызначаецца канчатковая ідэалагічная стратэгія кампаніі.

Пакуль нават агульны змест гэтай стратэгіі не цалкам зразумелы. Блізкія да Крамля суразмоўцы «Медузы» растлумачылі: на гэты момант зразумела толькі тое, што чарговая пуцінская кампанія будзе будавацца вакол «антызаходніх» наратываў. Пуцін, як звычайна, будзе разважаць аб «вяртанні велічы Расіі, барацьбе з Захадам і шматпалярным свеце».

Пры гэтым ва ўнутрыпалітычным блоку АП упэўненыя, што запыт на такую рыторыку не вельмі высокі: «Гэта не тое, што хвалюе выбаршчыка, а тое, што цікава самому прэзідэнту».

На гэты момант у Крамлі спадзяюцца, што да прэзідэнцкіх выбараў вайна з Украінай будзе скончаная. Але чым менавіта — незразумела. «Што будзе абвешчана перамогай? На выбары трэба выходзіць з дасягненнямі. Напрыклад, з нейкім наборам далучаных тэрыторый. Але якія гэта будуць тэрыторыі — гэта пакуль незразумела», — падкрэсліла адна з крыніц.

Нягледзячы на гэта, у Крамлі маюць намер дамагчыся для Пуціна рэкордных вынікаў на будучых выбарах. Блізкі да адміністрацыі суразмоўца «Медузы» патлумачыў:

«Пасля таго, якія паказчыкі былі афіцыйна агучаныя на «рэферэндумах па далучэнні» [самаабвешчаных] «ДНР» і «ЛНР», Херсона і Запарожжа, паказваць нешта моцна ніжэйшае будзе нельга. Падтрымка павінна быць татальнай. У тым ліку для дэманстрацыі папулярнасці прэзідэнта Захаду».

На прэзідэнцкіх выбарах 2018 года яўка склала 67,54%, а Пуцін, па афіцыйных звестках, набраў 76,69% галасоў. На «рэферэндумах» за «далучэнне да Расіі» ўкраінскіх тэрыторый прагаласавалі амаль 100%.

Разам з тым адзін з паліттэхнолагаў, якія супрацоўнічаюць з Крамлём, у размове з «Медузай» прызнаўся, што самым «лагічным» і «зразумелым» варыянтам было б наогул не праводзіць выбары ў 2024 годзе, а ўвесці па ўсёй Расіі ваеннае становішча і адкласці галасаванне.

«Да 2024 года эканамічныя наступствы санкцый і ізаляцыі праявяцца ў поўнай меры. Зразумела, што вынік можна паказаць які заўгодна, але навошта трэба бударажыць насельніцтва не самымі праўдападобнымі рэкорднымі лічбамі?» — патлумачыў ён.

Пры гэтым суразмоўца «Медузы» падкрэсліў, што такі сцэнар наўрад ці магчымы: «Уладзімір Пуцін любіць бачыць вынікі народнай падтрымкі».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

«Казахстанскі квартал» і новабудоўлі ў Чыжоўцы, Масюкоўшчыне, Лошыцы. Як будзе забудоўвацца Мінск3

Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый

«Змагла развітацца па-людску». У Польшчы ў беларускі памёр муж — яна расказала, як даставіла прах на радзіму і арганізавала пахаванне

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Францыя вырашыла прызнаць Палесцінскую дзяржаву. Ізраіль заявіў, што гэта «ўзнагарода за тэрарызм»15

Каранавірус паскорыў старэнне мозгу нават у тых, хто не хварэў4

Мінскае «Дынама» без шанцаў прайграла албанскай «Эгнаціі»2

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны11

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню16

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць