Вайна44

«Тут браць няма чаго. Да нас пабывалі з Мінабароны». Спецназавец, узнагароджаны «Ордэнам мужнасці», здымаў сваё марадзёрства ва Украіне

Расійскі спецназавец Уладзіслаў Дзятлаў загінуў 25 верасня пры артылерыйскім абстрэле ў сяле Давыдаў Брод Херсонскай вобласці. У інтэрнэце зʼявілася відэа з яго тэлефона, на якім ён выхваляецца марадзёрствам у Херсонскай вобласці. Відэа Дзятлаў здымаў з 28 красавіка да жніўня, але ва Украіне, мяркуючы па словах за кадрам, ён знаходзіўся з зімы. Відэа апублікаваў ютуб-канал «Вайна ва Украіне 2022». Хутчэй за ўсё, тэлефон Дзятлава быў знойдзены байцамі УСУ і перададзены валанцёрам, пішуць «Важныя гісторыі».

 Скрын відэа

28 красавіка Дзятлаў здымае відэа ў двухпавярховым доме ў вёсцы Новая Каменка Херсонскай вобласці, дзе ён «спыніўся на прывал» з таварышам па службе Зухрабам. Мяркуючы па сацыяльных сетках, гэта Зухраб Магамедаў. Мужчыны пʼюць скрадзены алкаголь. «Хутка ўсіх хахлоў пера*бем, б*. Генацыд зробім», — кажа Зухраб. Дзятлаў дадае: «Е*ашыць хоча ўсіх гэтых підарасаў, але мы іх разʼя*ашым, толькі пазней, зараз пасядзім трошкі».

На іншых відэа, запісаных з мая па жнівень у іншых населеных пунктах Херсонскай вобласці, Дзятлаў здымае разбітыя машыны, а таксама праходзіць праз дзясятак жылых дамоў, пакінутых гаспадарамі. У дамах пануе бязладзіца, а Дзятлаў наракае: «Тут ужо і браць няма чаго, тут ужо да нас пабывалі з Мінабароны». Аднак, мяркуючы па відэа, Дзятлаў змог забраць з кінутых дамоў грыўны і залатыя ўпрыгожванні і, як мінімум, катаўся на скрадзеным веласіпедзе.

 

25 верасня Уладзіслаў Дзятлаў загінуў пры артылерыйскім абстрэле ў сяле Давыдаў Брод Херсонскай вобласці. 4 кастрычніка яго пахавалі. Па словах стваральнікаў відэа, некалькі калег Дзятлава таксама загінулі, яшчэ некалькі — апынуліся ў палоне.

Уладзіславу Дзятлаву было 30 гадоў, ён родам з Курганскай вобласці. Служыў у палку аператыўнага спецыяльнага прызначэння Чачэнскай Рэспублікі. Быў ветэранам баявых дзеянняў, узнагароджаны ордэнам «За службу на Каўказе».

 Пасмяротна прадстаўлены да ўзнагароды «Ордэнам мужнасці».

Ва Вконтакте Дзятлаў быў зарэгістраваны як «Уладзіслаў Вецер». На сваёй старонцы ён выкладаў філасофскія цытаты («У гэтым свеце можна шукаць усё, акрамя кахання і смерці. Яны самі цябе знойдуць, калі прыйдзе час», «Не хадзіце па зямлі ганарліва, вам яшчэ ў ёй ляжаць»), а таксама фатаграфіі з паездак па рэгіёнах Каўказа. Месцам працы ў яго на старонцы значыцца Расгвардыя, а таксама пазначана, што ў 94 палку аператыўнага прызначэння ў горадзе Грозны Чачэнскай Рэспублікі ён служыць з 2016 года.

Каментары4

  • Железный Дровосек
    02.11.2022
    Ну что, «раз***л х***в»,недоразвитый?
  • Мангалы не помогут
    02.11.2022
    Сидел бы в своих ебе#ях,рыбку б ловил,кашу кушал с маслом,чего не сиделось в хате хлопчику малому?Сделал выбор,получил окончательный расчёт.Они же реально думают,что украинцы фашисты.С евреем-президентом.
  • прыгожын
    04.11.2022
    земля стекловатой таким нелюдям и отбросам. страна-гной, страна-непотрiб

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць