Зарэцкая: Хацелася б нагадаць прадстаўнікам медыя, што ў Беларусі ўсё яшчэ сядзяць палітычныя зняволеныя
Былая прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Таццяна Зарэцкая, пра шляхі прыходу якой у Кабінет і сыходу з яго днямі ў «Нашай Ніве» быў надрукаваны артыкул, адрэагавала на яго і расследаванні ў іншых СМІ на сваёй старонцы ў інстаграме. Перадрукоўваем яе пост цалкам.
Я не маю лішніх чаканняў ад людзей і дапускаю, што ва ўмовах адсутнасці інфанагод і тых, хто заслугоўвае ўвагі, журналістам даводзіцца праяўляць вынаходлівасць.
Я не адчуваю вострай патрэбы даказваць грамадскасці, што мой стартап — сапраўдны, што я дарослы чалавек і я не пачынаю дыялог з фразы «да сустрэчы ў судзе». І ўсё ж «расследаванні», якія зрабілі асобныя медыя, нават мяне ўвялі ў ступар.
— Чаму артыкул пра вас з'явіўся на сайце 14 верасня, пры гэтым сам дамен быў зарэгістраваны 8 кастрычніка?
— Здаецца, Вы самі адказалі на сваё пытанне. Таму што сайт быў створаны з адзінай мэтай — нашкодзіць мне.
«Таццяна Зарэцкая мяняла фармулёўкі некаторых нашых пытанняў»
«Мы паспрабавалі пагаварыць з Таццянай Зарэцкай пра яе бізнэс — у адказ атрымалі пагрозы судовага пазову»
На ўсялякі выпадак зазначу, што адзінае, пра што я прасіла журналістаў: не распаўсюджваць defamatory information, спасылаючыся на еўрапейскае заканадаўства: дапускаю, што прадстаўнікі медыя, якія не так даўно перабраліся з Беларусі і адкрылі юрыдычныя асобы на тэрыторыі Еўрасаюза, з заканадаўствам могуць быць банальна не знаёмыя.
Дакладна гэтак жа сама, як мне даводзілася тлумачыць, чаму за прадастаўленне інфармацыі, якую ў мяне актыўна патрабавалі, на мяне могуць падаць у суд партнёры і інвестары.
Мая кампанія не выклікае пытанняў у эстонскай дзяржавы або сузаснавальніка «Тэсла», але выклікае пытанні ў беларускіх медыя — добра, журналісты маюць на гэта права. Магчыма, яны сапраўды гэтак жа сама маюць права спасылкі на заканадаўства інтэрпрэтаваць як «пагрозу». Прымацоўваю скрыншоты са сваімі паведамленнямі: думаю, у дадзенай сітуацыі гэта будзе правільна.
Ад далейшых каментароў лепей устрымацца, але хацелася б нагадаць прадстаўнікам медыя, што вайна ва Украіне не скончылася, а ў Беларусі ўсё яшчэ сядзяць палітычныя зняволеныя. Дарэчы, часам па пятніцах мы збіраемся, каб пісаць ім лісты — у маім офісе, несапраўдным. Пра гэта ніводнае беларускае медыя чамусьці не напісала.
Каментары
1. Заработать себе деньжат. Без денег я голая и босая и кому я нужна? - Деньги получены, цель достигнута.
2. Раздуть мощный скандал направленный на кабинет Тихановской. Для того чтобы скандал не потух, она пошла к Мелкозёрову, она начала публиковать какие-то статейки и воззвания. Цель всех этих воззваний и статеек не дать пропасть себе из инфополя. Потому что нужно, чтобы костёр разгорался, скандал рос.
Отсюда вывод: кгб смеётся сейчас в Беларуси, там много идиотов, но не все, есть напротив крайне умные товарищи. А если напомнить вам, что это синхронно началось с выступлением мутных личностей от лица полка Калиновского в политику - здесь хорошо видна планомерная атака. Хотя я всё ещё жду вишенку на тортик: должно быть третье дело.