Грамадства11

За верасень і кастрычнік па палітычных справах толькі ў Мінску затрымалі мінімум 450 чалавек

За верасень і кастрычнік толькі ў Мінску па палітычных адміністрацыйных справах затрымалі мінімум 450 чалавек. Мінімум 25 чалавек былі адпраўленыя на паўторныя суткі, паведамляе тэлеграм-канал «Спісы затрыманых». Гэтыя звесткі няпоўныя, падкрэслівае канал.

Перазатрыманне — гэта калі чалавек фармальна адбыў суткі, выйшаў з камеры, сеў у бус і паехаў у РУУС, дзе складаецца новы пратакол, і чалавек вяртаецца ў Акрэсціна чакаць новага суда.

Каля 50 чалавек былі перазатрыманыя па крымінальным артыкуле, а значыць правялі яшчэ 10 сутак на Акрэсціна, а затым былі пераведзеныя ў СІЗА Валадарскага або Жодзіна да суда.

Валанцёры падкрэсліваюць, што на самай справе затрыманых людзей больш.

Па назіраннях праваабаронцаў, у Мінску ў кожным судзе разглядаюць каля 7 такіх адміністрацыйных спраў штодня. Пры адсутнасці валанцёраў у судзе, адсутнасці спраў у раскладзе — ніхто не ведае дакладнай мэты судоў, сутак, арыштаў.

Таксама валанцёры зазначаюць, што людзі, якія выйшлі з Акрэсціна, кажуць аб перапоўненых камерах, калі ў памяшканні на 6 чалавек сядзяць 18.

У Мінску жыве прыкладна 22 працэнты насельніцтва Беларусі. У рэгіёнах Беларусі няма сеткі праваабаронцаў, якая дазваляла б збіраць хоць прыблізныя звесткі пра колькасць затрыманых. Звесткі з Мінска даюць падставу меркаваць, што ўсяго ў Беларусі за месяц па палітычных матывах затрымліваюць, магчыма, больш за тысячу чалавек.

Каментары1

  • гаротны мысляр
    08.11.2022
    Цяпер зразумела, чаму дыктатар пайшоў на амністыю крымінальнікаў? Таму што палітычных ўжо няма куды садзіць. 8 тысяч крмыінальнікаў выйдуць, а іх месца зоймуць 8 тысяч палітычных.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г8

Лукашэнка — Пашыняну: Ты дакладна вызнач, куды твой каньяк забяруць17

Лукашэнка ўдзячны Трампу за тое, што ён агаліў палітыку Захаду6

Двух беларусаў у Літве аштрафавалі на 419 тысяч еўра1

«Я пайшоў блукаць па горадзе ў пошуках сябе». Гутарка з беларусам, які летам на месяц знік у Каталоніі7

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць