Грамадства22

Затрыманы беларускі сектавед Алег Нагорны. Яму пагражаюць крымінальнай справай за антываенныя публікацыі

Відэа з ім з'явілася на праўладных тэлеграм-каналах.

Алег Нагорны. Фота: сацсеткі

Алегу Нагорнаму 41 год, і ён з Жодзіна. Ён каля дзесяці гадоў узначальвае праект «Супрацьсекта», які займаецца барацьбой з тым, што традыцыйныя рэлігіі называюць сектамі. Таксама ён вядзе блог «Дзяжурны сектавед», дзе выкладае свае разважанні. Нагорны — аўтар брашуры «Экстрасэнсорнае чытанне», дзе апісаныя трукі псеўда-экстрасэнсаў і магаў.

Нагорны — адзін з самых вядомых праваслаўных сектаведаў у Беларусі. Раней ён рэгулярна выступаў на розных праваслаўных імпрэзах і форумах.

З пачаткам вайны ва Украіне Нагорны заняў праўкраінскую пазіцыю і на восьмы дзень вайны напісаў адкрыты ліст да вядомага праваслаўнага прафесара Аляксея Осіпава з такімі словамі:

«<…> Падтрымліваючы ваеннае ўварванне ва Украіну, праваслаўныя Расіі і Беларусі здраджваюць сваім украінскім братам і сёстрам у Хрысце <…> Мне здаецца, хрысціянін не можа апраўдваць амаральную, злачынную і захопніцкую вайсковую «прэвентыўную» агрэсію ў адрас іншай суверэннай дзяржавы, тым больш сумешчаную з ваеннымі злачынствамі і забойствамі цывільных грамадзян, нават у інтарэсах выжывання сваёй дзяржавы. А вам?»

У сваіх публікацыях Алег Нагорны асуджае ўварванне і крытыкуе тых дзеячаў праваслаўнай царквы, якія падтрымалі вайну.

За гэта ГУБАЗіК прапануе праверыць яго публікацыі на прадмет «распальвання нянавісці да рускіх» і завесці на мужчыну крымінальную справу.

Каментары2

  • Імя
    10.11.2022
    Так міла, што чалавек, які адносіцца да праваслаўнай секты, займаецца барацьбой з сабе падобнымі, проста меншымі па колькасці:)

    У любым выпадку, ні прыналежнасць да праваслаўнай рэлігійнай секты, ні выказванні супраць вайны расейскіх фашыстаў з украінскім народам, ні нават монаброў – не могуць быць прычынамі для затрымання. Слабавікі будуць развівацца пад ветрам на стаўбах.
  • Змагар Адась
    11.11.2022
    Калi б кашуля была белай падобны на мармона.

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць