У Італіі на аўкцыёне прадалі самы вялікі труфель за рэкордныя 184 тысячы еўра. Гэта даражэй за золата
У італьянскім рэгіёне П'емонт падчас чарговага дабрачыннага аўкцыёну белага труфеля прадалі самы вялікі грыб за рэкордныя 184 тысячы еўра.

Вага грыба склала 700 грамаў. Труфель купіў прадпрымальнік з Ганконга, які набыў лот па відэасувязі.
Па выніках аўкцыёну цана грама белага труфеля склала 194 еўра, што ў чатыры разы вышэй за цану грама золата. Цана іншых грыбоў, прададзеных на аўкцыёне, дасягала 11 тысяч еўра за 330 грамаў і 5 тысяч еўра за 150 грамаў.
Каментары