Грамадства

Мінчука асудзілі за каментары на «хатнюю хімію». І ён павінен выплаціць больш за 10 000 рублёў

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска агучылі прысуд 41-гадоваму Андрэю Касцюкевічу. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў пракурор Цімафей Нічыпарук, паведамляе «Вясна».

Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала мінчука вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса («Абраза прадстаўніка ўлады») за некалькі каментароў і асудзіла да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Аднак разам з тым мужчына мусіць выплаціць пяці пацярпелым 9500 рублёў. Таксама — аплаціць дзяржпошліну ў памеры 576 рублёў.

У Андрэя двое дзяцей. Да суда ён знаходзіўся на волі, мужчына быў затрыманы з 5 па 7 ліпеня 2022 года.

Касцюкевіча прызналі вінаватым у тым, што цягам кастрычніка-снежня 2020-га і ў студзені 2021 года ён пакінуў некалькі каментароў у бок службовых асобаў, якія тыя расцанілі як абразу. Ён пакідаў каментары ў суполках «Чат группы Каратели», «Лухтовикинги», «Чат Элехтарата», «Tribuna.com Chat» пад запісамі са звесткамі пацярпелых.

Пацярпелымі па справе праходзілі дзевяць чалавек.

Згодна з рашэннем суда, абвінавачаны мусіць кампенсаваць маральную шкоду ўсім у вызначаным памерах. Міліцыянту АМАП Савенку ён мусіць выплаціць 1000 рублёў, салдату вайсковай часці 3032 МУС Краўчанку — 1500 рублёў, першаму намесніку міністра МУС, начальніку крымінальнай міліцыі Казакевічу — 2000 рублёў, інспектару па справах непаўналетніх у Беразіне Саханчуку — 2000 рублёў, намесніцы аддзела тылавога забяспечання «Турмы №8» Вішнеўскай — 1000 рублёў, супрацоўніку Маладзечанскага АУС Пузырову — 2000 рублёў. Курсант Ваеннай акадэміі Стаднік, інспектар па справе непаўналетніх у Маладзечне Вайтко, міліцыянт АМАП Скаражонак не выстаўлялі пазовы аб кампенсацыі маральнай шкоды.

Касцюкевіч цалкам прызнаў віну і распавёў, што дзейнічаў эмацыйна і неабдумана пад уплывам сацсетак. Таксама ён падкрэсліў, што не меў пэўных мэтаў. Усе пацярпелыя былі ўпэўненыя, што каментары зневажаюць іх гонар і годнасць, а таксама падрываюць сярод асобаў, якія прачытаюць каментары, іхні асабісты аўтарытэт і аўтарытэт органаў унутраных спраў агулам.

Кожны каментар прайшоў экспертызу, якую правяла дзяржаўная спецыялістка Д. Талалаева. Згодна з яе высновамі, у каментарах ёсць «ненарматыўныя формы моўнага выказвання».

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер23

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

У аптэках прапаў папулярны антыдэпрэсант флуаксецін2

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны44

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць