Грамадства1919

Лукашэнка: У 2020 годзе супрацоўнікі ПВТ праявілі сябе не найлепшым чынам

Сёння Лукашэнка заслухаў даклад аб працы і перспектывах развіцця Парка высокіх тэхналогій (ПВТ). Таксама ён заявіў, што не мог уявіць, што ў 2020 годзе айцішнікі выступяць супраць яго.

President.gov.by

«Скажам шчыра, успамінаючы 2020 год, той мяцеж, які быў навязаны нашаму народу… Супрацоўнікі Парка высокіх тэхналогій праявілі сябе, мякка кажучы, не з найлепшага боку. І, вядома, у грамадстве ў большасці сваёй прысутнічае нейкая насцярожанасць у гэтым дачыненні. Вось гэта я маю на ўвазе, што прыйшоў час зняць нейкія непатрэбныя нам нюансы з функцыянаваннем ПВТ», — заявіў Лукашэнка.

Па яго словах, віна ў гэтым кіраўнікоў кампаній, якія ўваходзяць у ПВТ.

«Гаспадары былі далёка за межамі Беларусі. Мы бачылі і атрымлівалі звесткі напярэдадні гэтага мяцяжу, што будуць задзейнічаныя супрацоўнікі ПВТ як рухаючая сіла. І зноў жа, прызнаюся, што ні я, ні спецслужбы не надалі гэтаму належнай увагі. Мы проста адмахнуліся ад гэтага. Я думаў, ну не можа ж быць, каб твае дзеці пачалі супраць цябе вайну. За гэта і паплаціліся. Аказваецца, што і такія дзеці могуць ваяваць супраць бацькоў, калі ім добра плацяць. Гэта значыць, нашы людзі (гэта таксама трэба адкрыта прызнаць), якія працуюць у Парку высокіх тэхналогій, атрымліваюць прыстойныя даходы ў параўнанні з сярэдняй зарплатай у Беларусі, аддалі перавагу вялікім грашам і выконвалі каманды сваіх замежных гаспадароў, часцей за ўсё заакіянскіх. Можа, я ў чымсьці памыляюся, але, напэўна, толькі ў дэталях. Мы аналізавалі сітуацыю з гэтых пазіцый і прыйшлі да такой высновы», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што трэба рабіць зніжку на тое, што імі ўсё-ткі кіравалі:

«Паколькі гэта маладыя ў асноўным людзі, ды і кіраўніцтва ПВТ спусціўшы рукавы там працавала: не ведалі сваіх людзей і не процідзейнічалі своечасова ўсім гэтым негатыўным тэндэнцыям».

У той жа час ён выказаў меркаванне, што адмаўляцца ад працы ПВТ, не падтрымліваць яго было б няправільна.

Каментары19

  • Ями
    17.11.2022
    Старая добрая сказка… И вот собрались наркоманы и проститутка в ПВТ. И под руководством злого агента ЦРУ и польской разведки пошли войною против доброго и справедливого царя-батюшки сашки блаженного…
  • Куда смотрят врачи ?
    17.11.2022
    Чёрт, если бы этот наполеон кричал о "мятеже" в палате номер шесть психиатрической клиники и только для её санитаров, то ладно. Но, он же превращает в шестую палату (скотный двор) клиники всю Беларусь. У него, уже, не менее шести раздвоении личности, на фоне бесконечной и патологической лжи. Чел, которого поддерживает, в шестой палате и на скотном дворе, не более 15% населения этой палаты и двора, пытается делать вид, что всё наоборот.
  • мясцовы2
    17.11.2022
    Раптоўна выявілася, што людзі адчуваюць сябе суб'ектамі грамадска-палітычнага жыцця. Ах, якая здрада.
    Вельмі прыемна бачыць, што я му гэта так балюча. :D
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»12

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку3

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах7

«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»4

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме7

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру3

Джаан Роўлінг засталася ў поўным захапленні ад сцэнарыяў першых эпізодаў серыяла пра Гары Потэра3

Тэрарыст-смяротнік здзейсніў тэракт у праваслаўнай царкве ў Дамаску 7

Расія нанесла ракетны ўдар па ўкраінскім палігоне. Ёсць забітыя і параненыя

Сяргей Ціханоўскі завёў сабе твітар11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»12

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць