Вайна

«Мы не ведаем на 100 %». Зяленскі — пра тое, чыя ракета ўпала ў Польшчы

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што не можа са 100-адсоткавай упэўненасцю сказаць, якая ракета ўпала на тэрыторыі Польшчы 15 лістапада.

Фота: twitter.com / Wolski Jaros

«Я не ведаю, што здарылася гэтым разам, мы не ведаем на 100 %, я думаю, што свет таксама не ведае на 100 %. Але я ўпэўнены, што была расійская ракета і што мы выкарыстоўвалі ракеты СПА. Але мы павінны быць справядлівымі і сумленнымі, пакуль расследаванне не завершанае, мы не можам гаварыць, якога тыпу была ракета, абломкі якой упалі на тэрыторыі Польшчы», — сказаў Зяленскі ў інтэрв'ю Bloomberg.

Раней ён ускладаў адказнасць за інцыдэнт з падзеннем ракеты ў Польшчы на Расію, якая ўвесь дзень абстрэльвала тэрыторыю Украіны. «Я не сумняваюся, што гэта была не наша ракета ці не наш ракетны ўдар», — казаў учора Зяленскі.

Краіны Захаду мяркуюць, што ракета была ўкраінскай. Газета The Washington Post паведаміла са спасылкай на ананімную крыніцу ў амерыканскай разведцы, што выбухі ў Польшчы адбыліся праз падзенне адной або дзвюх ракет С-300 украінскіх СПА, якія збіліся з курсу.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча6

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пахваліўся, што яму на дзень нараджэння падарылі ўсюдыход23

Лукашэнку прапанавалі здабываць рэдказямельныя элементы з прамысловых адкідаў6

У беларускіх крамах з'явіўся прадукт «Дубай». Падобны да марозіва, але не зусім яно12

Еўрасаюз прыняў 17-ы пакет санкцыі супраць Расіі. У спісе і Мінскі завод колавых цягачоў9

Мінскі рэстаран з безлімітнай ежай адкрыўся пасля перапынку5

«Мы ганарымся сынам». Блізкія загінулага добраахвотніка Аляксея Аўдзея расказваюць пра яго9

«Сказалі, што людзі з візамі тыпу C не змогуць перасячы мяжу». На літоўскіх прапускных пунктах здарыўся калапс8

Лукашэнка: Мінскі раён — гэта прыбіральня горада-героя Мінска5

«Родненькі!» Рэдкі чорны бусел усё ж такі вярнуўся на Клеччыну — спазніўся на месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча6

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць