Здарэнні

Егер уратаваў вяскоўцаў у Мазырскім раёне ад агрэсіўнага ваўка

Егер дапамог жыхарам вёскі ў Мазырскім раёне пазбавіцца ад агрэсіўнага ваўка, які нападаў не толькі на хатніх жывёл, але і пакусаў чалавека. Падрабязнасці гісторыі прыводзіць Мінлясгас.

Фота ілюстрацыйнае

Ноччу з 16 на 17 лістапада супрацоўніку Мазырскага вопытнага лясгаса Пятру Дойняку патэлефанавалі жыхары вёскі Глініца і паскардзіліся, што на сабак напаў воўк. Егер жыве ў вёсцы па суседстве, таму прыбыў на месца здарэння вельмі хутка.

Вяскоўцы паказалі яму пакусаных сабак, але драпежнік ужо знік. Супрацоўнік лясгаса адправіўся яго шукаць, для гэтага пачаў аб'язджаць вёску. Пачуўшы брэх сабак, егер зразумеў, што на дарозе быў воўк. Тады ён выхапіў з машыны вілы і закалоў дзікую жывёліну.

Па словах мясцовых жыхароў, драпежнік ужо не раз прыходзіў у вёску. Не так даўно ён пакусаў мужчыну, які спрабаваў яго адбіць ад сабакі. Пацярпелага забрала хуткая.

Работнікі ветэрынарнай службы Мазырскага раёна правяраюць ваўка на шаленства, а месца яго гібелі ўжо прадэзінфікавалі.

Пару гадоў таму, як нагадвае Мінлясгас, падобная сітуацыя здарылася і ў Стаўбцоўскім раёне. Па словах спецыялістаў, калі воўк выйшаў да людзей і праяўляе агрэсію, з 90-працэнтнай упэўненасцю можна сцвярджаць, што ў яго шаленства.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»1

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі1

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць