Аўто

У суботу адкрыюць рух па мосце на праспекце Жукава

З сакавіка гэтага года праходзіць рамонт пуцеправодаў на праспекце Жукава над чыгуначнымі пуцямі ў раёне станцыі Мінск-Сартавальны і на скрыжаванні з вул.Чыгуначнай. У канцы кастрычніка адкрылі рух па вул. Чыгуначнай. А заўтра, у суботу 19 лістапада, абяцаюць запусціць трафік па самім пуцеправодзе, піша Onliner.by.

Рамонт вялі на паловах моста па чарзе. Рух быў арганізаваны па дзвюх палосах у кожным напрамку. Раней аўтамабілістам даводзілася рухацца ў аб'езд. Пасля адкрыцця руху заторы павінны стаць меншымі. Пуцеправод у выніку работ умацавалі: замест ранейшых трох пралётаў паставілі чатыры. Акрамя таго, павялічылі шырыню моста, каб сфармаваць па чатыры паласы ў кожным кірунку.

Сёння ў Мінскай ДАІ абвясцілі аб хуткім завяршэнні асноўных відаў работ па рэканструкцыі на праспекце Жукава. Паведамляецца, што ўжо заўтра ў 8:00 будзе адкрыты рух па абодвух баках праспекта. Акрамя таго, заўтра ж адкрыюць падземны пешаходны пераход на скрыжаванні вуліц Брылеўскай і Аэрадромнай. Такім чынам, адновяць рух па трох палосах у кожным кірунку вул. Аэрадромнай.

Згодна з пашпартам аб'екта, будаўніцтва цалкам скончыцца толькі ў маі наступнага года. Як можна меркаваць, фінальны этап будзе тычыцца добраўпарадкавання і не павінен выклікаць перакрыццяў праезнай часткі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей8

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант пра перамовы ў Стамбуле: Мы не напрошваліся на ролю пасярэдніка, але калі неабходна — арганізуем15

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

Пяць гадоў таму памёр Юрый Зісер3

Маладая пара вырашыла абысці ўвесь Мінск уздоўж МКАД: «Ногі потым яшчэ тры дні балелі»1

Запальныя шведы, вясёлыя эстонцы, Ізраіль рве сэрца: сёння захапляльны фінал Еўрабачання9

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая2

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей8

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць