Меркаванні33

Доктар Камароўскі: Раней я ставіўся скептычна да людзей, якія выйшлі з плакацікамі, але цяпер разумею, наколькі яны мужныя

Знакаміты ўкраінскі доктар Яўген Камароўскі расказаў у эфіры канала «И грянул Грэм» пра тое, як змянілася яго стаўленне да расіян, якія не выходзяць на пратэсты супраць вайны. Ён прызнаецца, што ў нейкі момант ставіўся да ўсіх расіян аднолькава, але цяпер гэта абагульненне прайшло, бо ён многае зразумеў. Найбольш цікавыя фрагменты з выступлення Камароўскага, якія можна з поўным правам прыкласці і да беларусаў пад уладай Лукашэнкі, сабрала «Салідарнасць».

Яўген Камароўскі

«Таксама было жаданне забыцца пра іх і паставіць плот да неба, але цяпер я ў рэалізме і ў разуменні, — кажа Яўген Камароўскі. — Ёсць шмат людзей з расійскімі пашпартамі, з якімі я маю зносіны. Таксама ў мяне было некалькі блізкіх знаёмых дактароў з Расіі, якія працавалі ў рамках доказнай медыцыны і якія ніколі ў жыцці не дазвалялі сабе лячыць людзей лухтой, выкарыстоўваючы «фуфламіцын». Дык вось усе яны ацалелі, яны ўсе не ў рашызме.

Для мяне гэта важна: логіка, здаровы сэнс, жаданне браць на сябе адказнасць, жаданне самому вырашаць, што такое добра і што такое дрэнна, а не ісці на падставе навязанай ідэі. І я бачу, што людзі, якім першапачаткова быў уласцівы здаровы сэнс, не пашкоджаныя і ацалелі».

Доктар Камароўскі кажа пра ўсведамленне таго, што многія ўкраінцы недаацэньвалі маштабы сістэмы падаўлення іншадумства ў Расіі.

«Таму што фактычна народ цяпер на кароткім ланцужку, але ў большасці з іх ствараецца адчуванне, што гэты ланцужок і ёсць свабода. І ім не трэба ісці за межы гэтага ланцужка. Ім не трэба выказваць сваё меркаванне. Ім не хочацца выбіраць, якія фільмы глядзець або чытаць кнігі. Яны гатовыя задаволіцца тым, што ім скажуць, што трэба глядзець ці чытаць. Вось і ўсё».

Саму сістэму падаўлення іншадумства і сістэму расійскай турмы Камароўскі называе не інакш, як «сістэмай катаванняў чалавека, выбудаванай у велізарных маштабах».

Ён кажа пра тое, што ва ўмовах, калі ёсць 1,5 мільёна добра аплачаных, сытых сілавікоў, якія трымаюцца за сваё месца і за якімі стаяць іх сем'і, якіх усё гэта задавальняе, любы, хто пікне, будзе неміласэрна падаўлены і знішчаны яшчэ і таму, што ўсе гэтыя 1,5 мільёна людзей, якія абараняюць рэжым, спрабуюць паказаць, што яны гэтаму рэжыму патрэбныя.

«Так што, — кажа Камароўскі, — цяпер яны будуць вельмі актыўна махаць дубінкамі, праяўляць ініцыятыву, стараннасць і шукаць ворагаў.

Таму ў тым, што я раней абураўся, што хтосьці не выходзіць, я адназначна не меў рацыі. І калі раней я ставіўся скептычна да чалавека, які выйшаў з плакацікам, то цяпер я разумею, што для таго, каб у Расіі выйсці на вуліцу з плакацікам, трэба мець проста велізарную асабістую мужнасць.

Я не разумеў, да чаго гэта можа прывесці.

А любая дзяўчынка, якая выйшла з плакацікам, усведамляе, што ўвечары яе могуць згвалтаваць у паліцэйскім участку».

Чытайце таксама:

Доктар Камароўскі: Я не да канца разумеў усіх тараканаў Лукашэнкі, але ў 2020-м усё змянілася

Камароўскі: У 2020 годзе ўвесь свет, і Украіна ў тым ліку, пакінулі Беларусь сам-насам са злом

Каментары3

  • хх
    19.11.2022
    разумны чалавек. сапраўдны эмпат. сапраўдны доктар

    бальшыня ўкраінцаў сапраўды не разумелі і не разумеюць, як цяжка было і на жаль ёсць нам... тым больш ім цяжка ў сённяшніх варунках пабачыць за агульным вобразам ашалелага вар'ята-імперца, як цяжка было-ёсць шматпакутным народам і народнасцям, проста нармальным людзям у самой расеі-народаў турме...
  • ><><
    19.11.2022
    заўтра... дакладней ужо сёння (на гадзіннік гляджу)... мой сын паедзе на алімпіаду па гісторыі... гэта далёка не яго профіль. ну але..
    мне б самой хацелася дасканала ведаць сусветную (і нашу канечне ж) гісторыю, каб зразумець, дзе корні гэтага ўсяго...
    як, напрыклад, так сталася, што ў нейкі момант паўстала вось такая масковія?
    інтуітыўна я адчуваю... здагадваюся... і нешта канечне ж знаю.
    але мне трохі не хапае маіх абмежаваных мазгавых і не толькі) рэсурсаў, каб сабраць у адно гэта ўсё
  • Суповой пакетик
    19.11.2022
    Ну наконец-то хоть кто-то понял, что в России, которая была, есть и, видимо, навсегда останется тюрьмой народов, сами россияне - такие же заключенные...

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць