Грамадства33

У цэнтры Мінска знясуць холадакамбінат, а на яго месцы пабудуюць шматфукцыянальны комплекс

У Партызанскім раёне Мінска ўлады вынеслі на грамадскае абмеркаванне план квартала жылой забудовы ў межах вул. Іванаўскай — Андрэеўскай — Пуліхава — зав. Нагорнага — мясцовага праезда.

Холадакамбінат №1

Што там можа змяніцца, разбіраўся Office Life. 

Да 2024 года ў квартале хочуць пабудаваць адміністрацыйны будынак і рэканструяваць боксавыя гаражы за гасцініцай «40 гадоў Перамогі».

Уздоўж вуліцы Андрэеўскай, на месцы камунальнай забудовы прадпрыемства «БелЭЗ», кіналагічнай вайсковай часці і двухпавярховіка на вуліцы Іванаўскай, 50, з'явіцца шматкватэрная жылая забудова з убудаванымі памяшканнямі грамадскага прызначэння і падземным гаражом. Старыя будынкі знясуць.

Да 2030 года плануюць знесці будынкі холадакамбіната № 1 на вуліцы Першамайскай і ўзвесці там шматфункцыянальны грамадскі комплекс з паркінгам.

План прадугледжвае захаванне і добраўпарадкаванне азелянёных тэрыторый-сквераў на вуліцы Пуліхава (ля музея Азгура) і вуліцы Слясарнай.

Таксама з'явяцца 4 новыя скверы: на вул. Захарава — Азгура, вул. Захарава — Слясарнай (каля гімназіі № 7), вул. Пуліхава (каля дома № 21) і на скрыжаванні вул. Пуліхава — зав. Нагорнага.

Грамадскае абмеркаванне праекта праходзіць з 21 лістапада па 5 снежня.

Каментары3

  • от противного
    21.11.2022
    Власти упорно распространяют слухи о планах строительства... По ходу стройка - все?))
  • бардэль і казіно і парадак
    21.11.2022
    мала ў нас шматфункцыянальных цэнтраў... ой мала...
    не краіна, а адзін таргова-забаўляльны цэнтрбардэль і казіно і парадак
  • Per aspera
    22.11.2022
    Кашмар знішчэння для Мінска працягваецца... цяпер мінус Холодакамбінат Плюс яшчэ адна халабуда з паркінг!... як абрыдзелі!!!

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама6

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання22

Палітзняволены журналіст Кірыла Пазняк трапіў у шпіталь пры СІЗА4

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

Гэты горад у Еўропе пасадзіў галубоў на супрацьзачаткавыя сродкі7

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць