Пашынян адмовіўся падпісваць ключавыя дакументы па выніках саміту АДКБ
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян адмовіўся падпісваць праект дэкларацыі Рады калектыўнай бяспекі АДКБ і праект аб сумесных мерах па аказанні дапамогі Арменіі. Пашынян патлумачыў, што з 17 падрыхтаваных выніковых дакументаў два былі адпраўленыя на дапрацоўку.

«Мы завяршылі наша пасяджэнне ў вузкім складзе. Было прадстаўлена 17 праектаў рашэнняў. Па 15 у нас ёсць кансенсус. Два праекты адпраўленыя на дапрацоўку», — сказаў Пашынян.
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Арменія, безумоўна, застанецца ў АДКБ, нягледзячы на тое, што не ўсё ўдалося ўзгадніць.
-
«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа
-
У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую
-
У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы
Каментары