Самы дарагі пасля Мінска горад — Брэст, а самы запатрабаваны — Гродна
Брэст на працягу апошніх 4 гадоў — лідар па сярэдняй цане квадратнага метра сярод беларускіх абласных цэнтраў. У гэтым горадзе квадратны метр шматкватэрнага жылля каштуе ў сярэднім 760 даляраў, тады як, напрыклад, У Гомелі і Магілёве — 590. Такія даныя Нацыянальнага кадастравага агенцтва за 3 квартал 2022 года.

Брэст разам з Віцебскам таксама стаў лідарам па росце цэнаў квадратнага метра за квартал.

Але самым запатрабаваным горадам з'яўляецца Гродна — тут прадаецца больш за ўсё кватэр. За трэці квартал у Гродне было здзейснена 659 здзелак куплі-продажу жылля. У гэтым жа горадзе знаходзіцца самае дарагое жыллё: 3-пакаёвая кватэра плошчай 150 метраў была прададзеная за 156 тыс. даляраў. Самым дарагім квадратным метрам (1675 даляраў) валодала 1-пакаёвая кватэра ў 25,8 кв. метраў на вуліцы Савецкай.
Што тычыцца аўтсайдараў, то ім аказаўся Магілёў. Тут за трэці квартал здзейснена толькі 432 здзелкі па кватэрах.
-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары