Эканоміка22

Якія туры ў Еўропу прапануюць беларусам на зімовыя святы. Агляд цэн

Еўрапейскія кірмашы, калядныя зніжкі ў крамах, казачная архітэктура — тое, што прываблівае нашых турыстаў не першы год. Паглядзелі, што прапануюць на зімовыя вакацыі турагенцтвы.

Фота тут і далей: pixabay.com.

Польшча

Адным з самых танных падарожжаў з’яўляецца чатырохдзённы аўтобусны тур у Кракаў, але ж ён даступны толькі для турыстаў з візамі. Цана з пераездам — 388 рублёў, выезд з Мінска запланаваны на 29 снежня. У дарозе прыйдзецца правесці дзве ночы, а на астатнія дзве прапануюць трохзоркавыя гасцініцы.

Але ж 380 рублёў — гэта больш маркетынгавы ход, якім традыцыйна карыстаюцца турфірмы. Дадаткова трэба будзе заплаціць 50 рублёў за турпаслугу, самому набыць медстрахоўку, а таксама патраціцца на экскурсіі (звычайна ад 10 еўра на чалавека).

А паездкі ў польскі курорт Закапанэ прадаюцца як мінімум на 6 дзён і каштуюць ад 900 рублёў. У такім туры таксама прыйдзецца правесці 2 ночы ў аўтобусе. Але ж тут турпаслуга будзе каштаваць 100 рублёў. Яна аплачваецца дадаткова, як і пракат гарналыжнага абсталявання, экскурсій, святочнай навагодняй вячэры і іншага.

Чэхія

Хто не марыў наведаць перадкалядную Прагу? Гэты накірунак застаецца адным з самых папулярных сярод турагенцтваў. Каб сустрэць Новы год у чэшскай сталіцы, беларусам трэба заплаціць ад 275 еўра і турыстычны збор — ад 50 рублёў. Даты — з 29 снежня па 2 студзеня.

Вялікі плюс, што начаваць у аўтобусе трэба будзе толькі аднойчы — пасля адпраўлення з Мінска. Як бонус — у першы дзень новага года турыстам прапануюць з’ездзіць і ў Дрэздэн. Пра візу трэба паклапаціцца самастойна.

Германія

Турыстычныя паездкі па маршруце Мінск — Берлін — Мінск пачынаюцца ад чатырох дзён. Што прыемна, ёсць туры без начных пераездаў, але ж у самім Берліне вы прабудзеце «чыстымі» два дні. Турфірма, якая прапаноўвае пуцёўку за 638 рублёў, дапамагае і з адкрыццём візы (праўда, праз грэцкі цэнтр). У кошт пуцёўкі ўваходзіць праезд, пражыванне ў гатэлях, аглядная экскурсія па нямецкай сталіцы і тры сняданкі.

Італія і Манака

Цана на навагоднія тыднёвыя вакацыі ў Рыме стартуе ад 355 еўра плюс 50 рублёў за турпаслугу з чалавека. Акрамя таго, за сем дзён група наведае Будапешт, Прагу, Фларэнцыю, Сан-Джыміньяна і перажыве два начныя пераезды. Турагенцтва, якое арганізуе тур, таксама дапамагае і з адкрыццём шэнгенскіх віз.

Шасцідзённая паездка Вена — Венецыя — Вічэнца — Верона — Мюнхен — Прага з сустрэчай Новага года ў Венецыі каштуе ад 980 рублёў на чалавека.

Сустрэць свята ў Манака і правесці там агулам тыдзень — ад 1000 рублёў.

Аўстрыя

Новы год у Вене даступны толькі для турыстаў, у якіх ужо ёсць візы. Выезд з Мінска плануецца 28 снежня, а сам тур зацягнецца на 5 дзён. За такую паездку трэба будзе аслабіць кашалёк на больш як тысячу рублёў, не ўлічваючы аплаты паслуг турфірмы — 100 рублёў з чалавека. Але ж толькі адзін начны пераезд — і той з Мінска. У праграму пуцёўкі ўваходзяць у тым ліку пяць сняданкаў і экскурсійнае абслугоўванне, але ж уваходныя квіткі ў музеі і страхоўку трэба аплаціць самім.

Францыя

Беларускія турагенцтвы прапануюць навагоднія паездкі ў Парыж мінімум як на 6 дзён і ад 700 рублёў на чалавека. Менавіта ў Парыжы турысты правядуць тры дні, у тым ліку і навагоднюю ноч — астатні час зойме дарога з заездамі на экскурсіі ў Прагу і Берлін.

Зноў жа, на такія паездкі ў асноўным запрашаюць турыстаў з візамі.

Што з сябе ўяўляе сустрэча Новага года?

Ва ўсіх прапанаваных турах, якія мы разгледзелі, правесці навагоднюю ноч прапануюць у цэнтрах гарадоў, сярод калядных кірмашоў з глінтвейнам і канцэртаў.

Каментары2

  • 2 x 2 = 24 !
    04.12.2022
    Dy kudy zaūhodna, toļki nie Miensk, nie Viļnia i nie Paryž. Brest, Harodnia, dy navat Uzda jakaja, i to liepiej budzie`.
  • Максим Дизайнер
    05.12.2022
    2 x 2 = 24 !,

    Согласен, только не Минск, только не дом.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння21

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Усе навіны →
Усе навіны

«Сыходзіць эпоха навуковага стэндапу». Бесараб пра зняцце з пасады былога кіраўніка Акадэміі навук10

«Раніцай купіў даляры, увечары ўжо не здаць». Ці зменяцца правілы ў абменніках і што банкі робяць з «дрэннай» валютай1

«Страляй у бура». Што паказаў Дональд Трамп прэзідэнту Паўднёвай Афрыкі10

Адна з арганізатарак жаночых маршаў Настасся Касцюгова пачала выкладаць у нідэрландскім універсітэце9

Кая Калас: Сербія павінна зрабіць геапалітычны выбар7

«Храм — гэта і бальніца, і школа!» У Магілёве сабралі сотні подпісаў супраць будаўніцтва царквы ў Пячэрскім лесапарку11

Авіялініі могуць увесці стаячыя месцы ўжо ў 2026 годзе2

«Ішла закрываць бальнічны». Бацька пра памерлую ў бальніцы ў Ельску 14-гадовую дачку5

Беларус з хваробай Альцгеймера прапаў у Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння21

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць