Грамадства33

У Гомелі на Каляды не будзе ніводнага беларускамоўнага свята для дзяцей

У Гомелі не плануецца правядзення святочных агульнагарадскіх дзіцячых мерапрыемстваў па-беларуску. Усе гарадскія афішы — на рускай мове. Нават Гомельскі абласны драматычны тэатр, які падрыхтаваў спектакль са шматабяцальнай назвай «Коляда, Коляда, отворяй ворота» — таксама па-руску, піша «Штодзень». Арганізатары абяцаюць на спектаклі шмат калядных песень. Аднак, відаць, усе калядкі таксама будуць па-руску. І гэта пры тым, што на Гомельшчыне дагэтуль фіксуюцца Каляды з вельмі цікавым абрадавым напаўненнем. Аднак Гомельскі абласны драматычны тэатр усё роўна глядзіць у бок расійскіх традыцый.

Беларускамоўная калядная ялінка ў Гомелі, 2015 г.

Гомельскі дзяржаўны лялечны тэатр, баючыся, відаць, што іх не зразумеюць па-беларуску, таксама рыхтуе мерапрыемства па-руску. Падчас спектакля «Площадь картонных часов» абяцаюцца савецкія Дзед Мароз і Снягурка. І гэта пры тым, што калісьці тэатр лялек ладзіў выдатны калядны спекталь па-беларуску. У грамадска-культурным цэнтры збіраюцца паказаць дзецям «Вовка-морковка и волшебные часы».

І зноў па-руску, з рускім пушкінскім героем царом Дадонам і з савецкімі Дзедам Марозам, Снягуркай. Таксама ў грамадска-культурным цэнтры па Ланге прапаноўваецца тэатралізаваны паказ з роставымі лялькамі «Большая новогодняя елка». Зразумела, па-руску.

Тут, праўда, арганізатары абяцаюць чароўныя падзеі ў ЛЕГА-сіці. Спадзяёмся, арганізатары дамовіліся з кампаніяй «ЛЕГА» на выкарыстанне пазнавальнай назвы «ЛЕГА-сіці», на сваім уласным прыкладзе паказаўшы дзецям, што варта паважаць аўтарскія правы.

У Гомельскім лядовым палацы спорту збіраюцца паказаць лядовыя шоу «Бременские музыканты на льду». І зноў па-руску. Прычым у афішы выкарыстоўваюцца героі савецкага мультфільма «Брэменскія музыкі», хоць першапачаткова гэта казка нямецкіх лінгвістаў братоў Грым. І адпраўляюцца героі зусім не ў савецкі які-небудзь горад, а ў нямецкі Брэмен.

Разгром грамадскага сектара, прадстаўнікі якога ладзілі хаця б камерныя калядныя мерапрыемствы, пакінуў гомельскіх дзяцей увогуле без беларускамоўных паказаў і спектакляў. А рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх выдавецтваў пазбавілі маленькіх беларусаў яшчэ і якаснай і цікавай святочнай літаратуры.

Каментары3

  • Анёлак
    30.11.2022
    На жаль, гэта праблема ня толькі Гомеля.
  • Дед Мороз
    30.11.2022
    Забыть белорусский язык как кошмарный сон хотят все. И завидуют Александру Григорьевичу, который это сделал первым.
  • Алек. Ру
    30.11.2022
    Ганьба, на Беларусі у́лады знішчаюць беларускую мову і робяць усë магчымае, каб дзеці не чулі беларускае слова. Рыхтуюць для Расеі , імаверна
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным13

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця17

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

Хадзі Матара, які некалькі разоў ударыў нажом пісьменніка Салмана Рушдзі, асудзілі на 25 гадоў

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду22

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл3

У Швецыі знайшлі мёртвым дыпламата, якога раней арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы

Туск пасля размовы з Трампам: Нас чакаюць вельмі цяжкія дні3

Беларусы, якія робяць шэнгенскія візы праз Іспанію, сутыкнуліся з праблемай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным13

Трамп паведаміў, што ў панядзелак будзе гаварыць з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць