Грамадства22

Расійскі бізнэсовец выкупіў палац Радзівілаў у Дзятлаве. Ён заплаціў за яго 96 рублёў

Размешчаны ў Дзятлаве былы палац Радзівілаў набыў новага ўласніка. Унікальная гістарычная пабудова, якая мае 270-гадовую біяграфію, сышла з малатка ўсяго за 100 рублёў, піша «Вячэрні Гродна».

Фота: Holiday.by

Пакупніка палаца ў Дзятлаве шукалі некалькі гадоў. Аднак паколькі яшчэ ніводныя таргі не ўвянчаліся поспехам, таму пачатковы кошт палаца да аўкцыёну, які адбыўся ў камітэце «Гроднааблмаёмасць» у аўторак, знізіўся да 3 базавых велічынь за ўвесь будынак (96 рублёў на сёння).

Таргоў, дарэчы, не было — зарэгістраваўся толькі адзін удзельнік. У такім выпадку аўкцыён не праводзяць, а адзіны прэтэндэнт даплачвае 5% да пачатковай сумы.

Сам палац знаходзіўся ва ўласнасці Дзятлаўскага раёна. Агульная плошча двухпавярховай пабудовы ў стылі барока — 1527 квадратных метраў. У яго ёсць склеп і чатыры прыбудовы. Плошча самога ўчастка — 41 сотка. Пакупнік атрымаў гэтую зямлю ў арэнду тэрмінам на 50 гадоў. 

Цяпер палац належыць бізнэсоўцу з Расіі. Асабіста ён не змог прысутнічаць на таргах, таму яго інтарэсы прадстаўляла беларуска Святлана, якая выступала ў ролі даверанай асобы прадпрымальніка. Паводле яе слоў, яе кліент не нарадзіўся ў Беларусі і не жыў тут, аднак ён неаднаразова наведваў нашу краіну ў якасці турыста. Ён шануе даўніну і хоча захаваць культурную спадчыну для цяперашніх пакаленняў.

— Што менавіта з'явіцца там пасля рэканструкцыі, на гэты момант вырашаецца і абмяркоўваецца. Аднак магу сказаць дакладна, што палац будзе мець толькі сацыяльную накіраванасць, аб камерцыялізацыі аб'екта гаворкі не ідзе. Паколькі там раней была бальніца, магчыма, з'явіцца рэабілітацыйны цэнтр або іншая ўстанова для дапамогі людзям, — адзначыла Святлана.

Па яе словах, нягледзячы на тое, што будынак пуставаў апошнія шэсць гадоў, ён захаваўся ў прыстойным стане. Асабліва жанчыне спадабаліся старадаўнія скляпеністыя падвалы, якія нагадваюць таямнічыя падзямеллі.

Па ўмовах таргоў у новых уласнікаў ёсць не больш за два гады з дня заключэння дагавора куплі-продажу на тое, каб распрацаваць праектную дакументацыю на правядзенне рэканструкцыі або капрамонту.

Самі будаўнічыя работы трэба правесці ў тэрміны, пазначаныя ў праекце, аднак не пазней чым пяць гадоў з дня заключэння дагавора.

Каментары2

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    30.11.2022
    Спадзяюся не будзе так, як у Лынтупах (пад Паставамі). Таксама выкупіў расеец закінуты палац Бішэўскіх у стылі нэарэнесанс з каналамі і паркам. Толькі навёў аб'ектыў, як выбег з палацу секьюрыці... -- Нельзя фотографіровать, частная собсвенность!!! І как вы сюда пробраліся? Всё огорожено! Убірайтесь, быстро! 
    І паўсюль камеры відэаназірання! 
  • Зьміцер
    02.12.2022
    Калі ва ўладзе ватнікі ды іхнія халуі, тады і гістарычныя каштоўнасьці скупаюць так сама ватнікі.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў70

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць