«Перапалохалі швачак і прыбіральшчыц». У Магілёве міліцыя прыйшла на агледзіны будынка пад новы ліцэй МУС і навяла шуму
Спецыялізаваныя ліцэі МУС хочуць стварыць у кожным абласным цэнтры. У Магілёве міліцэйскае ведамства, падобна, упадабала для такой навучальнай установы будынак, які цяпер належыць чыгунцы. У ім размяшчаецца падраздзяленне Дарожнага цэнтра падрыхтоўкі чыгуначнікаў, а таксама швейны цэх. Нядаўна брыгада ў форме завітала на нечаканыя агледзіны.
Кубракову прысягае падлетак з Касцюковіч. Фота: прэс-служба МУС
«Заняткі ў Цэнтры падрыхтоўкі не праводзяцца»
Афіцыйнай інфармацыі пра закрыццё ці рэарганізацыю Цэнтра падрыхтоўкі чыгуначнікаў не было. Яго кіраўніцтва запэўнівае журналіста, што ён функцыянуе на ранейшым адрасе, Бялінскага, 5.
Але супрацоўнік чыгункі, які пажадаў не называць свайго імя, кажа, што цяпер Цэнтр пустуе. Заняткі ў ім не праводзяцца.
«Чыгунка аказалася ў нядобрым фінансавым стане і сваю навучальную ўстанову зачыняе. Будынак хоча забраць міліцыя пад свой ліцэй», — адзначае ён.
Комплекс будынкаў з магілёўскім Цэнтрам падрыхтоўкі кадраў для чыгункі. Фота: yandex.by
Швейны цэх, у якім вырабляюць вопратку для чыгуначнікаў, працуе. У яго штаце блізу сотні чалавек. Ён падпарадкоўваецца магілёўскаму філіялу прадпрыемства «Белчыгунказаб».
Па словах супрацоўніка чыгункі, швачак заспакойвае, што яны маюць вялікі заказ на выраб формы для вайскоўцаў. Раней жа кіраўніцтва чыгункі страшыла іх скарачэннем.
Чыгуначнік адзначае, што комплекс будынкаў на Бялінскага сілавое ведамства ўпадабала, бо непадалёк інстытут Міністэрства ўнутраных спраў. Побач з самім Цэнтрам — інтэрнат для яго навучэнцаў. Навучальны корпус злучаны са швейным цэхам калідорам.
«Перапалохалі швачак, давялі амаль да непрытомнага стану кіраўніка і прыбіральшчыц»
Аглядаць будынак, які фармальна застаецца ўласнасцю чыгуначнікаў, прыехала камісія са службоўцаў у міліцэйскай форме без суправаджэння гаспадароў 7 снежня.
Абышоўшы бязлюдныя аўдыторыі вучэльні, міліцыянты наведаліся да швачак. Тыя, хто сутыкнуўся з сілавікамі, адзначаюць, што паводзілі яны сябе нахабна і груба. Без папярэджання здымалі работніц цэха на тэлефоны. Здымалі таксама, як выглядаюць прыбіральні.
«Перапалохалі швачак, давялі амаль да непрытомнага стану кіраўніка і прыбіральшчыц. Людзі перажылі шок, бо думалі, што некага будуць арыштоўваць, арганізацыю зачыняюць, а іх выкінуць на вуліцу. Камісія здзіўлялася, што пра яе візіт не папярэдзілі», — пераказваюць атмасферу ў швейным цэху знаёмыя з сітуацыяй.
Кажуць, у камісіі не было кіраўніка будучай навучальнай установы і начальніка цяперашняга Цэнтра.
Інстытут МУС у Магілёве. Фота: institutemvd.by
Ініцыяваў стварэнне ліцэяў Кубракоў
Стварыць у кожным абласным цэнтры спецыялізаваныя ліцэі МУС прапанаваў сёлета 14 лістапада кіраўнік сілавога ведамства Іван Кубракоў. Цяпер існуе толькі адна такая навучальная ўстанова ў Мінску. Другую збіраюцца адкрыць у Магілёве. Калі пачнецца ў ліцэі навучальны год, пакуль невядома.
Ваенна-патрыятычны клуб «Зубр» у Касцюковічах. Фота: golk.by
Прыярытэт у наборы навучэнцаў у такія ліцэі, паводле Кубракова, будзе надавацца тым, хто добра сябе зарэкамендаваў у ваенна-патрыятычных клубах, якія пасля 2020 года масава ствараюцца пры вайсковых часцях МУС. Туды запісаныя 2 тысячы падлеткаў. Адзін з такіх клубаў стварылі ў Касцюковічах, на малой радзіме Кубракова. У гэтым аддаленым райцэнтры няма вайсковых часцей, ён славуты цэмэнтным камбінатам.
Эти лицеи создают только для того, чтобы выпускниками комплектовать вне конкурса институт и академию МВД.
хх
09.12.2022
чыгуначнікі непатрэбны, кваліфікаваныя інжынеры, рабочыя, медыкі, выкладчыкі непатрэбны. непатрэбны нават хлебаробы... хто ж іх карміць-то будзе? яны не думаюць зусім?
Цяпер чытаюць
Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці1111
Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18
Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта22
Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры99
Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia99
Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце88
Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце8
Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка100100
Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка100
«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў1616
«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў16
Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай2525
Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай25
Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася1616
Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася16
«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»2929
«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29
Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй44
Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4
«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя77
«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7
Каментары