Здарэнні

У Гродне прадавец вярнуў грошы пакупніку нават пасля сканчэння гарантыі. Дапамагла экспертыза

Жыхар Гродна больш за год таму набыў у краме тэлевізар, гарантыйны тэрмін на які ўжо скончыўся. У перыяд паслягарантыйнага выкарыстання тэлевізар перастаў карэктна адлюстроўваць карцінку, на экране з’явіліся палосы.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Мужчына неаднаразова звяртаўся да прадаўца з просьбай аб скасаванні дамовы, але атрымліваў адмову: маўляў, скончылася гарантыя.

З такім рашэннем мужчына не згадзіўся і звярнуўся ў суд з патрабаваннем спагнаць з прадаўца грашовую кампенсацыю маральнай шкоды, а таксама пеню за немагчымасць карыстання тэлевізарам да дня разгляду справы.

Адказчык адмовіўся прызнаваць патрабаванні. У выніку была прызначаная судовая экспертыза радыёэлектронных прылад і бытавой тэхнікі, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

У ходзе правядзення экспертызы дэфект, указаны заяўнікам, пацвердзіўся.

Было ўстаноўлена, што тэлевізар знаходзіцца ў непрацаздольным стане з-за няспраўнасці ў выглядзе гарызантальных палос у ніжняй частцы экрана і няспраўнасці ў выглядзе самаўзнікнення адключэння карцінкі на экране праз розны прамежак часу з прычыны няспраўнасці матрыцы.

Таксама экспертамі ўстаноўлена, што пашкоджанняў, якія сведчаць пра парушэнне правілаў эксплуатацыі або самастойнае правядзенне рамонту прадстаўленага на экспертызу тэлевізара, не выяўлена. З улікам таго, што па выніках судовага даследавання факт продажу тавару неналежнай якасці знайшоў сваё пацверджанне, адказчык добраахвотна задаволіў патрабаванні пазоўшчыка, які ў далейшым адмовіўся ад пазову.

Такім чынам, мужчына атрымаў магчымасць вярнуць грошы нават пасля заканчэння гарантыі.

Часта экспертыза радыёэлектронных прылад і электрабытавой тэхнікі становіцца вырашальным звяном у вырашэнні спрэчак паміж пакупніком, які сутыкнуўся з некарэктнай працай або няспраўнасцю тэхнічна складанага тавару бытавога прызначэння, і прадаўцом, піша ДКСЭ.

Каментары

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ1

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ1

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць