Эканоміка22

Нацбанку не спадабаўся жарт пра крыптавалюту «зубр»

1 красавіка на сайце «Мінск-навіны» з'явілася навіна са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага банка пра тое, што ў Беларусі з'явіцца нацыянальная крыптавалюта «зубр». Натуральна, гэта быў першакрасавіцкі жарт. Аднак ён не спадабаўся Нацбанку.

«Жарт, вядома, «ўдаўся». У Нацыянальны банк нават пачалі паступаць званкі грамадзян, якія жадалі набыць «зубра». Вось толькі да рэальнасці гэтая «навіна» не мае ні найменшага дачынення. Нацыянальны банк не планаваў і не плануе выпуск сваёй крыптавалюты. Калі б такія планы былі, мы абавязкова паведамілі б пра іх на афіцыйным сайце Нацыянальнага банка nbrb.by і, вядома ж, у нашым тэлеграм-канале», — паведамілі ў галоўнай фінансавай установе краіны.

«Што тычыцца творчай фантазіі журналістаў, просім калег звярнуць увагу на адзін вельмі важны момант: заўсёды знойдуцца махляры, гатовыя прадаць даверлівым грамадзянам «новую крыптавалюту». Таму заклікаем больш адказна падыходзіць да выбару тэм для першакрасавіцкіх жартаў», — дадалі ў Нацбанку.

Каментары2

  • i
    03.04.2025
    продаю лукоины
  • А ведь ничего идея
    03.04.2025
    Я фиг знает, что там с НБРБ Лу, а вот эмитировать свою крипту правительству в изгнании - это отличная идея. Кроме того, никаких разрешений на это не требуется и согласований тоже.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць