Дальнабойніка Валерыя Троцкага будуць судзіць за «здраду дзяржаве»
У Гродзенскім абласным судзе 19 снежня пачнуць судзіць 43-гадовага палітвязня Валерыя Троцкага. Спачатку яго вінавацілі паводле арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). Але цяпер яму ставіцца ў віну «здрада дзяржаве» (арт. 356 КК), піша «Вясна».

Раней Троцкі працаваў у лідскай ахове, але потым звольніўся. Апошнім часам ён рабіў дальнабойнікам.
Затрымалі мужчыну 18 мая і змясцілі ў гродзенскую турму № 1.
Працэс супраць яго будзе весці суддзя Мікалай Рачынскі.
-
Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах
-
Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі
-
«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі
Каментары