Грамадства

Былога мытніка вінавацяць у тым, што дапамагаў беларусам бегчы праз мяжу

Пра затрыманне актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» і былога мытніка Мікалая Куляшова стала вядома з фільма, які паказалі па БТ.

Пра абставіны затрымання Мікалая Куляшова не гаворыцца. У фільме акцэнтуецца ўвага на тым, што ён дапамагаў ахвотным за грошы незаконна пераходзіць беларуска-літоўскую мяжу.

У сюжэце паказалі і яго сына Івана. Па яго словах, бацька ў прыватнай гутарцы расказаў яму, чым займаецца. 

Як вынікае з фільма, Мікалай Куляшоў супрацоўнічаў з некамерцыйнай арганізацыяй «Дапамога», якая дзейнічае ў Літве і дапамагае ўцекачам. Яго называюць «самым надзейным правадніком у Беларусі са стажам больш за 10 гадоў». Яго мянушка Трэнер.

У гэтым жа фільме паказвалі, як на мяжы затрымалі маладую дзяўчыну Аніту Бакуновіч. Але твар яе правадніка не паказваўся.

Куляшову інкрымінуецца «наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, здзейсненае арганізаванай групай» (ч. 3 арт. 371 КК) і «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім» (ч. 1 арт. 361 КК). Актывісту пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Мікалай Куляшоў у мінулым мытнік. У 2016 годзе супраць яго была распачатая крымінальная справа за напад на пагранічніка. Падчас знаходжання ў следчым ізалятары Куляшоў абвяшчаў галадоўку.

Яго крымінальны пераслед тады звязваўся з тым, што ён выпадкова аказаўся сведкам дзейнасці кантрабандыстаў, якіх нібыта «крышуюць» пастаўскія пагранічнікі. Куляшоў галадоўкай дамагаўся, каб крымінальную справу супраць яго спынілі і каб пакаралі за перавышэнне службовых паўнамоцтваў пагранічнікаў ды следчага, які, паводле Куляшова, сфабрыкаваў справу. Чым скончылася тая гісторыя з пераследам Куляшова, не паведамлялася.

Мікалай Куляшоў жыў у Дуброўне. Пасля пратэстаў 2020 года яго пераследавалі, але ўжо за апазіцыйную дзейнасць. Некалькі разоў у доме праводзілі вобшук. Тады Куляшова падазравалі ў тым, што ён наносіў пратэсныя надпісы на розных аб’ектах райцэнтра. Сам актывіст заяўляў, што пераслед звязвае са сваёй актыўнай грамадскай пазіцыяй.

Па дзяржканалах паказалі, як палітзняволеная спрабавала перайсці мяжу з Літвой

Літоўскія СМІ: Віленскі фонд «Дапамога» Наталлі Калегавай выкарыстоўваў махлярскія схемы, каб зарабіць на размяшчэнні беларускіх эмігрантаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г2

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў2

Швейцарскія ледавікі растаюць, за мінулы год страчаная рэкордная колькасць лёду. Чым гэта пагражае?3

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г2

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць