Па дзяржканалах паказалі, як палітзняволеная спрабавала перайсці мяжу з Літвой
19-гадовая палітзняволеная Аніта Бакуновіч пасля суда спрабавала збегчы ў Літву — але яе, здаецца, ад пачатку вялі сілавікі, бо прапагандысты знялі цэлы фільм. Дзеянні дзяўчыны здымалі адразу нелькі камер з зямлі і паветра, піша «Вясна».

У канцы чэрвеня Аніту Бакуновіч асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Пасля таго яна спрабавала пакінуць краіну, але гэта ёй не ўдалося.
Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яе можна падтрымаць лістамі і грашовымі пераводамі:
СІЗА КДБ. 220050, Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8, Аніта Алегаўна Бакуновіч.
Чытайце таксама:
Затрымалі «за незаконны пераход мяжы» былую палітзняволеную 19-гадовую Аніту Бакуновіч
«Бачыла акрываўленую шкарпэтку». Як за кратамі аказалася нядаўняя выпускніца школы
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары