Грамадства

Ці можна абедаць проста на працоўным месцы? Адказ можа вас здзівіць

Часта ў офісах і на прадпрыемствах узнікаюць праблемы з пакоямі для адпачынку і прыёму ежы. Іх альбо няма, альбо там збіраецца занадта шмат людзей. Але ці можна абедаць на працоўным месцы?

Абедаць проста на працоўным месцы па беларускім заканадаўстве нельга.

Юрыдычныя нюансы патлумачыў адвакат Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў Уладзімір Гарбачоў, піша «АиФ».

«Паводле агульнага правіла, ужываць ежу на працоўным месцы забаронена незалежна ад таго, ці гэта офіс прадпрыемства, будаўнічы аб’ект або адміністрацыйны будынак. Гэта супярэчыць правілам аховы працы і санітарна-гігіенічным нормам», — адзначыў адвакат.

Абедаць на працы можна толькі ў спецыяльна адведзеных памяшканнях. Наймальнік абавязаны абсталяваць пакой для адпачынку і прыняцця ежы, калі ў работнікаў няма доступу да аб’ектаў грамадскага харчавання.

Аднак з гэтага правіла ёсць выключэнні.

«Калі характар працы не дазваляе ўсталяваць перапынак, супрацоўнік вымушаны абедаць на працоўным месцы. У такім выпадку час, выдзелены для адпачынку і прыняцця ежы, уключаецца ў працоўны час», — расказаў Гарбачоў.

Пералік такіх работ, парадак і месца прыняцця ежы вызначаюцца наймальнікам у адпаведнасці з калектыўнай дамовай, пагадненнем або правіламі ўнутранага працоўнага распарадку.

Калі па вытворчых умовах работнік не можа пакінуць працоўнае месца, наймальнік павінен стварыць умовы для прыёму ежы ў працоўны час. Гэта актуальна, напрыклад, для вартаўніка. Такі супрацоўнік не можа спаць на працоўным месцы, але прымаць ежу можа — з уключэннем гэтага часу ў працоўны і аплатай у поўным аб’ёме.

Акрамя таго, адвакат падкрэсліў, што трэба адрозніваць паняцці «перапынак для адпачынку і харчавання» і «час для прыёму ежы». У першым выпадку можна пакідаць працоўнае месца, а ў другім — нельга, бо перапынак у працоўным часе адсутнічае.

Варта таксама памятаць пра правілы аховы працы. Напрыклад, калі супрацоўнік працуе каля небяспечнага абсталявання, ён павінен выконваць тэхніку бяспекі нават падчас абедзеннага перапынку.

Калі ж наймальнік не забяспечыў магчымасць зрабіць перапынак і арганізаваць месца для харчавання, работнік вымушаны есці на працоўным месцы. У такім выпадку наймальнік не можа яго пакараць, бо сам не стварыў адпаведных умоў для адпачынку і прыняцця ежы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць