Грамадства3636

Скандал на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. У аддзеле адукацыі адказалі хейтарам

Некалькі дзён таму ў TikTok з'явіўся ролік аб тым, што вучаніца кобрынскай СШ №3 Канстанцыя Функ заняла першае месца на абласной алімпіядзе па нямецкай мове сярод 11-х класаў. Некаторыя каментатары паставіліся да гэтай інфармацыі скептычна, нехта нават палічыў перамогу дзяўчыны не зусім сумленнай. Скандал заўважыла «Люстэрка». 

Школьніца Канстанцыя Функ і настаўніца Наталля Чаркасюк. Скрыншот: «Кобрынскаі веснік» / TikTok

За некалькі дзён відэа, у якім Канстанцыя расказвае пра сваю перамогу, набрала ўжо больш за 108 тысяч праглядаў. У яго больш за 2300 лайкаў і 180 каментароў.

Але некаторыя карыстальнікі абураюцца, што ў роліку не пазначана важная дэталь: дзяўчына нарадзілася і вырасла ў Нямеччыне, а ў Кобрын прыехала менш за два гады таму. Нехта, улічваючы гэты факт, палічыў працу яе настаўніка Наталлі Чаркасюк нязначнай для перамогі.

— На жаль, у нашым грамадстве яшчэ сустракаюцца людзі, якім складана прыняць той факт, што любы поспех — гэта перш за ўсё вынік самаадданай працы, мэтанакіраванасці, самадысцыпліны і прагі пазнання канкрэтнага чалавека, — выказаўся з гэтай нагоды Аляксандр Шамяцюк, начальнік аддзела адукацыі Кобрынскага райвыканкама. — Значна прасцей растлумачыць усё збегам абставін, шанцаваннем, махлярствам, рэтраградным Меркурыем.

Чыноўнік растлумачыў, што ў адпаведнасці з парадкам правядзення рэспубліканскай алімпіяды па нямецкай мове ўдзельнічаць у навучальных спаборніцтвах не могуць вучні, для якіх замежная мова з'яўляецца роднай.

— Для Канстанцыі родная мова — руская. У чым лёгка пераканацца, паразмаўляўшы з ёй. Яна жыве і выхоўваецца ў рускамоўнай сям'і. З'яўляецца грамадзянкай Рэспублікі Беларусь, — падкрэслівае Аляксандр Шамяцюк.

— Безумоўна, правёўшы шмат гадоў у Германіі, яна набыла добры ўзровень гутарковага нямецкага, чыстае вымаўленне і шырокі слоўнікавы запас. Гэта стала добрай асновай для падрыхтоўкі да алімпіяды, але рэспубліканская алімпіяда — гэта не конкурс перакладчыкаў або спаборніцтва на чысціню вымаўлення.

Шамяцюк удакладняе, што алімпіяда — гэта ў першую чаргу інтэлектуальнае спаборніцтва, дзе мала ведаць, але трэба працаваць са словам, з тэкстам, аналізаваць. Усе гэтыя навыкі «з неба не падаюць». Ён упэўнены, што поспех Канстанцыі заканамерны, дзякуючы яе мэтанакіраванасці, стараннасці, таленту і любові да прадмета.

— І ўжо тым больш нельга прымяншаць заслугі педагога. Нават дыямент, каб стаць дыяментам, мае патрэбу ў агранцы <…>, — вобразна апісвае працу настаўніцы дырэктар і працягвае. — Дарэчы, магчыма, гэта здзівіць інтэрнэт-хейтэраў, але Канстанцыя набрала на алімпіядзе 135,5 бала са 150 магчымых. І нават у трэцім туры (маўленне) максімум 50 балаў ёй не скарыліся, што сведчыць аб высокім узроўні заданняў і дасканалым іх падборы менавіта з мэтай стварэння роўных умоў для ўсіх. Дапушчаныя памылкі ўжо старанна прааналізаваны разам з педагогам.

Аляксандр Шамяцюк таксама адзначыў, што Канстанцыя не адзіная вучаніца Кобрына, якая заваявала дыплом на алімпіядзе па нямецкай мове. У скарбонцы зборнай яшчэ дзве ўзнагароды — гэта дыпломы III ступені 11-класніцы Юліі Дземянцюк і 9-класніка Дзмітрыя Бельскага.

Каментары36

  • )
    02.02.2025
    Лживая власть, лживая школа. Ах-да, фальсифицируют же в школах. Немка Констанция Функ выиграла олимпиаду по немецкому языку!))) Браво!
  • Пшык
    02.02.2025
    "Для Канстанцыі родная мова — руская." Разыходзімся, тут не пра беларусаў пішуць.
  • даведка
    02.02.2025
    СЫРАНКОВ Сергей Александрович «учитель английского и немецкого языка».
    КАНОПАЦКАЯ Анна Анатольевна «владеет английским и немецким языками».
    ХИЖНЯК Александр Николаевич (владение иностранными языками не указано).
    ГАЙДУКЕВИЧ Олег Сергеевич «владеет иностранными языками» (не указал какими).
    ЛУКАШЕНКО Александр Григорьевич «владеет белорусским языком со шпаргалкой».
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пяць фактаў пра новага прэм'ера Турчына — любіць баскетбол, працуе з 14 гадоў4

Пяць фактаў пра новага прэм'ера Турчына — любіць баскетбол, працуе з 14 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Шаман і Мізуліна абвясцілі сябе парай28

У модзе японскі манікюр. Што гэта?

«Трапілі пад няхілую раздачу». Што цяпер адбываецца ў Курскай вобласці?7

Амерыканскі стартап збіраецца выпарыць пароду на глыбіню 19 кіламетраў. Прарыў да выкарыстання геатэрмальнай энергіі?3

ЦВК Румыніі зняў Джарджэску з прэзідэнцкіх выбараў19

Маск — Сікорскаму: «Памаўчы, чалавечак»35

Як можа выглядаць спыненне агню ва Украіне? Эксперты апублікавалі свой план2

Будучыня наступіла: Кітай плануе развіваць лятаючы беспілотны транспарт9

Трамп заявіў, што Украіна «можа не выжыць у любым выпадку»24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць фактаў пра новага прэм'ера Турчына — любіць баскетбол, працуе з 14 гадоў4

Пяць фактаў пра новага прэм'ера Турчына — любіць баскетбол, працуе з 14 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць