Свет22

Галоўны камендант польскай паліцыі, у штабе якой выбухнуў украінскі падарунак, расказаў, што было

15 снежня ў штаб-кватэры польскай паліцыі здарыўся выбух. Тады паведамілі, што выбухнуў падарунак, які галоўны камендант паліцыі Польшчы Яраслаў Шымчык атрымаў падчас свайго апошняга візіту ва Украіну. Рэпарцёры RMF FM пагаварылі з ім, калі той выйшаў з лякарні. 

Фота: nszzp.pl

«Калі я перастаўляў гранатамёты, якія былі падарункамі ад украінцаў, адбыўся выбух», — кажа генерал Яраслаў Шымчык. 

Як стала вядома журналістам RMF FM ад члена польскай дэлегацыі, генерал Яраслаў Шымчык атрымаў ва Украіне два супрацьтанкавыя гранатамёты (верагодна, RGW-90), якія, як сцвярджалі ўкраінцы, павінны былі быць няспраўнымі.

Першы падарунак паступіў ад галоўнага начальніка Нацыянальнай паліцыі Украіны Ігара Клыменкі. Гэта быў адпрацаваны супрацьтанкавы гранатамёт, з якога абстрэльвалі расійскія танкі. Па вонкавым выглядзе ён нагадвае доўгую трубку. Яго перарабілі ў гучнагаварыцель. Ігар Клыменка нават паказваў яго ў «музычным» дзеянні. Украінцы запэўнівалі, што выбуховых рэчываў там няма.

Пазней польскія паліцыянты сустрэліся яшчэ з кіраўніком Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях генералам Сяргеем Круком. Пасля сустрэчы яго намеснік Дзмітрый Бондар правёў іх па зале, дзе былі сабраныя прадметы, якія падчас баёў нейтралізавалі — снарады, міны.

Нарэшце, развітваючыся, генерал Бондар таксама падарыў генералу Шымчыку падарунак — ідэнтычны гранатамёт. Гэты, праўда, не быў перароблены ў гучнагаварыцель, але ўкраінцы запэўнілі, што гранатамёт адпрацаваны і бяспечны.

Кіраўнік польскай паліцыі паведаміў, што на наступны дзень пасля вяртання ён хацеў перанесці падарункі ад украінцаў. У той момант, калі ён пераставіў вертыкальна на падлозе адзін з гранатамётаў, літаральна праз секунду адбыўся выбух.

Выбух быў магутным — сіла ўдару прабіла падлогу, а з другога боку пашкодзіла столь.

Інфармацыя аб выбуху была перададзена не адразу, а толькі праз дзень, праз больш чым 30 гадзін.

Адразу пасля выбуху, як вызначылі журналісты, на месца прыбылі пажарныя і хуткая дапамога. Ратавальнікі перавязалі параненага каменданта і даставілі ў бальніцу. Генерал Шымчык быў цвярозы.

Гэта было самазагаранне? Ваенныя эксперты сцвярджаюць, што такі гранатамёт не мог стрэліць сам па сабе — калі толькі ён не быў пашкоджаны і падчас перастаноўкі адбыўся выбух. Але магчымая і версія, што галоўны камендант паліцыі мог націснуць нейкі элемент гранатамёта, які не правяралі.

Цяпер следчыя правяраюць усе абставіны здарэння. Эксперты высвятляюць, як было магчыма, што ў падарунку была выбухоўка і як мог адбыцца выбух.

Разбурэнні пасля выбуху былі на трох паверхах будынка. У асноўным гаворка ідзе пра прабоіны ў падлозе. Акрамя гэтых пашкоджанняў, няма сур'ёзных страт. Шкло з вокнаў не выпала, узгарання таксама не было.

Памяшканні Галоўнага ўпраўлення паліцыі, пашкоджаныя ў выніку выбуху, ужо вернутыя ў эксплуатацыю.

Каментары2

  • Вадя
    17.12.2022
    Кто-то врёт
  • Серый
    17.12.2022
    Эко украинцы ляхам свинью подложили .
    Кому война ,а кому поиграться и пофоткаться с военной трубой ))

Цяпер чытаюць

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне10

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам42

УСУ ўдарылі па Таганрогу: акрамя нафтавых аб'ектаў, знішчаныя два самалёты і «Іскандэр»8

Пасла Расіі ў Арменіі адклікалі ў Маскву для кансультацый1

Беларуска прадала расіяніну BMW, скрадзены ў Швецыі. Расійскі суд пакінуў машыну пакупніку — бо Швецыя варожая краіна7

«Гэта добрая рыса, трэба гаварыць». Пазняк пахваліў Макрона за званок Лукашэнку82

Ракета Blue Origin, што выбухнула падчас выпрабаванняў, ставіць пад сумненне планы НАСА вярнуцца на Месяц8

Як Навагрудак перастаў быць Руссю і зрабіўся Літвой30

Расія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан запатрабавалі ад Арменіі правесці рэферэндум і выбраць паміж Еўрапейскім і Еўразійскім саюзамі14

Як птушкі арыентуюцца падчас пералётаў? Навукоўцы прапануюць адказ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне10

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць