Свет11

Жыхарку Цюмені ўсё-такі аштрафавалі за надпіс «Не в***е». Яна настойвала, што гаворка ідзе пра воблу

Цэнтральны раённы суд Цюмені з другой спробы прызнаў мясцовую жыхарку Алісу Кліментаву вінаватай у «дыскрэдытацыі» расійскай арміі з-за надпісу на асфальце «Не в***е», піша Бі-бі-сі.

Фота: Sota

Кліментавай прызначылі 30 тысяч расійскіх рублёў штрафу (каля 485 даляраў), паведамляе аб'яднаная прэс-служба судоў Цюменскай вобласці. Упершыню суд разгледзеў адміністрацыйны пратакол у дачыненні да Кліментавай з-за надпісу «Не в***е!» ў кастрычніку.

Як пісалі мясцовыя СМІ, 24 верасня дзяўчына выйшла на плошчу Адзінства і Згоды і зрабіла надпіс крэйдай на асфальце. Паліцэйскія западозрылі ў гэтым «выражэнне негатыўнага стаўлення да расійскіх Узброеных сіл» і даставілі яе ў пастарунак.

Дзяўчына заявіла, што мела на ўвазе «не вобле», а не «не вайне», бо «адчувае непрыязнасць да гэтага віду рыб». У выніку суд спыніў справу, паказаўшы, што паліцыі не ўдалося абвергнуць такое тлумачэнне. Кліментавай нават вярнулі крэйду, якой яна зрабіла надпіс.

Пасля навіны аб гэтым рашэнні суда — адным з нямногіх выпадкаў, калі ўдалося дамагчыся адмены пратакола аб «дыскрэдытацыі» арміі, — вобла стала своеасаблівым сімвалам антываенных настрояў.

Паліцыя падала апеляцыю, і ў канцы лістапада справа Кліментавай была накіраваная на новы разгляд. У выніку суд палічыў, што жыхарка Цюмені ўсё ж выступала не супраць рыбы.

Па даных СМІ і праваабаронцаў, з пачатку сакавіка, калі артыкул «Публічныя дзеянні, накіраваныя на дыскрэдытацыю выкарыстання Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі» (20.3.3 КаАП), з'явіўся ў Адміністрацыйным кодэксе, па ім было складзена больш за пяць тысяч пратаколаў.

Артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу ад 30 да 50 тысяч рублёў. На працягу года пасля ўступлення рашэння суда ў сілу на чалавека могуць завесці крымінальную справу за аналагічнае парушэнне.

Часцяком паліцыя і суды разглядаюць у якасці «дыскрэдытацыі» арміі досыць нечаканыя рэчы. У пачатку снежня СМІ паведамлялі, што жыхара Чыты аштрафавалі на 30 тысяч рублёў за пераказ у сацсетках сну пра прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Каментары1

  • Алег
    20.12.2022
    Забавно что у них там еще разбираются.У нас безрукие хлопают в ладоши и немые кричат живе Беларусь и судей такие протоколы не смущают дают сутки и штрафы.

Цяпер чытаюць

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў14

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча і Літва заявілі, што гатовыя прыняць амерыканскія войскі, выведзеныя з Германіі2

Апублікаваная запіска, якую, меркавана, Эпштэйн напісаў перад спробай самагубства6

У Мінску прадаюць надзвычай рэдкі і вельмі дарагі Mercedes-Benz SLR McLaren. Каштуе як некалькі кватэр у сталіцы9

ЕГУ не будзе адмаўляцца ад набору7

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 9 мая. Будуць маштабныя змены

У Аргенціне затрымалі кіраўніка сеткі дэзінфармацыі СЗР у Лацінскай Амерыцы1

Трамп заявіў, што Іран і ЗША правялі «добрыя перамовы» і ў хуткім часе могуць дасягнуць пагаднення

УСУ атакавалі Бранск, Ржэў, Нара-Фамінск

Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў14

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць