1 студзеня 2023 года Харватыя ўвядзе еўра ў якасці валюты і цалкам далучыцца да Шэнгенскай зоны.
Харватыя стане 20 дзяржавай-членам ЕС, дзе будзе выкарыстоўвацца еўра. Дагэтуль у краіне дзейнічае мясцовая валюта — харвацкая куна.
З 1 студзеня будуць адмененыя праверкі на ўнутраных сухапутных і марскіх межах паміж Харватыяй і іншымі краінамі Шэнгенскай зоны. Праверкі ў аэрапортах у рамках Шэнгена адменяць з 26 сакавіка.
Каментары