Здарэнні1010

У Мядзельскім раёне знайшлі апенькі ФОТА

Жыхарка Мядзельскага раёна зрабіла фотаздымкі грыбоў 2 студзеня каля вёскі Альшэва.

Фота narachanka.by

Навуковы супрацоўнік аддзела сектара харчовых і лекавых рэсурсаў лесу Інстытута лесу Ігар Махавік расказаў kraj.by:

— Хутчэй за ўсё, гэта апенька зімовая, або фламуліна, яна можа пладаносіць на працягу ўсяго сезона, — адзначыў ён. — Часцей за ўсё, калі мы бачым марынаваныя апенькі ў слоіках у краме, гэта і ёсць фламуліна. Гэта культура актыўна асвоена і вырошчваецца як прамысловая ў краінах Азіі. Таксама прадаецца грыб з японскай назвай «энакітакі», але гэта зноў апенька зімовая. У нас яна сустракаецца даволі часта на клёнах і вербах, а таксама на ліпах. Улетку гэты грыб можна зблытаць з падобнымі атрутнымі грыбамі, але ўзімку гэтага не адбываецца.

Фота narachanka.by

Каментары10

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    05.01.2023
    Можа дарэмна я сябе сціпла паводжу? Я вось такія грыбы вырошчваю ў сваім агародзе! Але не хвалюся! А тут выдаюць за нейкую сэнсацыю! 
    Неяк сабраў такія грыбы ў канцы лістапада 2021 г. Нармальныя, смачныя грыбы. Кажуць, што іх можна есці сырымі -- дужа лекавы грыб.
    Пару грыбоў паклаў на ствол спілаванай у агародзе яблыні. І вынік ёсць! Магу такое фота таксама даслаць!
  • Жвір
    05.01.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, а вы заўважылі, што гэта не апенькі ? У апенькі "спаднічка" ёсьць, і капялюшык ня роўнага колеру і ня жоўты. Ножка чорная, толькі калі апенька ўжо старая, калі ўжо парахнець пачынае.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    05.01.2023
    Жвір, Не трэба мне баіць розныя казкі! Я гэтыя грыбы збіраў. Завецца ён фламуліна аксамітаножкавая. То бок ножка такая, як і павінна быць. Яе ядавіты двайнік -- галерына абрамленая такой парой не расце! Яна не расце і вышэй за 30 см ад зямлі. Каб не зблытаць фламуліну з галерынай -- я іду яе збіраць не ў хваёвы ці змешаны лес, а ў бліжэйшае балота, дзе зараснікі лазы. У такіх месцах галерына не расце, ды і не расце яна позняй восенню ці зімой, ад слова -- зусім. У фламуліны "спаднічкі" я ніколі не бачыў, а толькі ў восеньскіх апенек.

Цяпер чытаюць

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса злавілі ў Расіі з падробленымі правамі, але пакаралі мінімальна: ён «ветэран СВА»1

Фядута пра Аўтуховіча: У дворыку «Амерыканкі» ён упарта рабіў практыкаванні, імкнучыся падтрымліваць сябе ў форме

Польская паліцыя падчас расследавання забойства расійскага мастака затрымала двух беларусаў12

Галоўнага рэдактара «Еўрарадыё» ўнеслі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац»53

Мінчанка пабачыла ў сталічным супермаркеце скрынку гнілых чарэшняў5

На былога кіраўніка Гомеля Прывалава завялі крымінальную справу1

Дэканам факультэта журналістыкі БДУ стала 34‑гадовая выкладчыца, якая абараняла дысертацыю па-беларуску11

Расійскага трэнера «МЛ Віцебск» звольнілі перад стартам еўракубкаў. Яго абавязкі будзе выконваць капітан Балановіч1

Упершыню ў гісторыі на чэмпіянатах свету па футболе згулялі маці і сын

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць