Грамадства22

«Жылі ў адным інтэрнаце». Затрымалі двух студэнтаў гістфака БДУ

Першакурснікаў сілавікі затрымалі 5 і 6 студзеня. 

Аляксей Рамановіч. Фота: сацыяльныя сеткі

Завуць хлопцаў Аляксей Рамановіч і Андрэй Янук. 

«Яны жылі разам у адным інтэрнаце, у розных пакоях на адным паверсе. Арыштавалі іх, наколькі ведаем, на вуліцы. Адзін з іх непаўналетні. Таксама невядома, ці быў нейкі вобшук у іх у пакоях у інтэрнаце», — расказалі у «Вольным прафсаюзе БДУ».

Магчыма, сілавікі маніторылі сацсеткі студэнтаў і прыйшлі з-за некаторых допісаў.

Пасля затрымання студэнтаў на гістфаку БДУ адміністрацыя зладзіла сход у інтэрнаце № 1, на якім прысутнічалі студэнты факультэта і супрацоўнікі Следчага камітэта. 

«Пра што СК казаў? Пра парнаграфію, наркотыкі, экстрэмізм. Пасыл супрацоўнікаў СК быў у тым, што гэтых студэнтаў узялі за распаўсюджванне ці быццам бы захоўванне парнаграфіі. Яны хацелі стварыць уражанне, што людзі затрыманыя не па палітычных матывах, а за тое, што яны парушылі нейкія маральныя нормы», — расказваюць. 

Адміністрацыя гістфака БДУ пасля давяла да студэнтаў, каб яны пачысцілі тэлефоны і сацсеткі. 

Сёння ў затрыманых хлопцаў павінен адбыцца суд па адміністрацыйным артыкуле. 

Таксама стала вядома, што сёння на экзамене сілавікі затрымалі яшчэ аднаго студэнта гістфака БДУ, але пасля адпусцілі. 

Пра затрыманне студэнта Аляксея паведаміў таксама тэлеграм-канал сілавікоў. Паводле іх, на той момант 15-гадовы хлопец, у жніўні 2020-га нібыта «заклікаў да беспарадкаў», а таксама нібыта ўдзельнічаў з сябрамі ў забастоўцы ў лідскай гімназіі, фота якой публікаваліся ў тэлеграм-каналах.

Чытайце таксама:

Затрымалі беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, — за каментары з 2020 года. Расказваем, як яго знайшлі

Выйшаў на волю Сяргей Чыгрын

Выйшаў на свабоду палітзняволены Дзяніс Краўчук

Каментары2

  • Вітаўт
    09.01.2023
    Ну а дзе салідарнасць? Трэба усім студэнтам выходзіць ці проста аб'явіць байкот і з'ехаць у іньшую краіну. Трэба ўсім выходзіць няхай садзяць усю краіну у турму. Калі не могуць людзі змагацца па іньшаму леш так чым сядзець і далей чакаць з мора пагоды.
  • не такі як ёсць
    09.01.2023
    Вітаўт, навошта кудысьці хадзіць? Проста байкатаваць заняткі. Але ж будзе як і з бізнесам у 2020, два - тры чалавекі возьмуць даведкі ў лякарнях і на гэтым усе 

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць