Днямі ГУБАЗіК апублікаваў з ім відэа. Мы здолелі адшукаць гэтага чалавека.
На відэа сілавікоў — 33-гадовы Міхаіл Баўдзей. Усе ягоныя сацсеткі закрытыя, таму пра яго вельмі мала інфармацыі, акрамя таго, што ён праграміст і працуе на ўласным ІП.
Калі верыць відэа сілавікоў, то мужчына перадаў у бот ЧКБ зусім нязначную інфармацыю — нейкае ўдакладненне. Таксама ў відэа прыводзіцца ягоны каментар, дзе ён жадае Украіне поспехаў у вайне, але сумняецца ў сіле ўкраінскай разведкі — і гэта быццам бы з'яўляецца «абразай расіянаў».
Тэлеграм-акаўнт мужчыны быў выдалены ў 2022 годзе. Але ён быў створаны яшчэ ў 2017-м, калі беларускія сілавікі маглі дэанімізаваць людзей у тэлеграме метадам простага перабору, а таксама некалі называўся ягоным уласным імем, мяркуючы па гісторыі змяненняў акаўнта.
Падрабязней пра тое, адкуль сілавікі бяруць даныя пра тэлеграм-акаўнты беларусаў, мы пісалі тут.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары