У Беларусі стварылі вакцыну супраць раку. Мінздароўя сцвярджае: «найлепшыя ў свеце вынікі»
Супрацьпухлінная вакцына «Еленаген» выкарыстоўваецца для павелічэння эфектыўнасці хіміятэрапіі і павышэння імуннага адказу арганізма. Праведзены клінічныя выпрабаванні пры высоказлаякасных метастатычных пухлінах і атрыманы ўнікальны вынік, перадае АНТ.

Паводле Сяргея Краснага, намесніка дырэктара РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М. М. Аляксандрава, акадэміка НАН Беларусі, «на сённяшні дзень гэта найлепшыя ў свеце вынікі ў гэтым напрамку».
Раней была інфармацыя, што вакцына «распрацаваная CureLab Oncology, Inc. — біятэхналагічнай кампаніяй з Бостана, якая і перадала прадукт беларускім калегам». БЕЛТА называе распрацоўшчыкам прэпарата амерыканскага біёлага Алекса Шнэйдэра.
Дзе вакцыну робяць, не паведамляецца.
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары